Біблія

Біблія анлайн на беларускай мове — чытай і вывучай

Стары Запавет

План чытання Бібліі

Штодзённы план чытання Бібліі — гэта просты спосаб прачытаць Біблію за адзін год.

Сёння 24 красавіка, вам трэба прачытаць:

Друг 8; Друг 9; Экл 3; Ян 20; Ян 21.

Выконваючы план, вы прачытаеце Біблію за год!

чытаць

Коратка пра logos.by — Біблію на роднай мове

Па змаўчанні намі абраны тэкст Беларускай Бібліі ў перакладзе Васіля Сёмухі, які быў выдатным перакладчыкам і знаўцам беларускай мовы. Магчыма менавіта таму ён выкарыстоўваецца і ў літаратурных, і акадэмічны колах, як базавы. Таксама, мы сабралі амаль усе даступныя пераклады Бібліі на беларускай мове, а так жа яе частак.

Мэта праекта — захаваць і зрабіць даступнай спадчыну перакладчыкаў Бібліі, якія працавалі і працуюць на тэрыторыі Беларусі. Для гэтага мы хочам апублікаваць усе даступныя тэксты Святога Пісання, размясціць усе сканы (арыгіналы) перакладаў Евангелля, Новага Запавету, Бібліі. Сабраць інфармацыю пра саміх перакладчыкаў. Адным словам быць цэнтрам дадзеных, якія адносяцца да беларускай біблеістыкі.

Поўныя пераклады:

  1. Пераклад Антонія Бокуна,
    за аснову ім быў узяты Textus Receptus і масарэцкі тэкст СЗ;
  2. Біблія ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага,
    за аснову ім быў узяты тэкст Бібліі тысячагоддзя;
  3. Біблія ў перакладзе Васіля Сёмухі,
    за аснову ім быў узяты Сінадальны текст;
  4. Бібля ў перакладзе Яна Станкевіча.

Працуем і плануем:

  1. Пакутные псалмы. Язэп Германовіч.
  2. Псалмы. Вацлав Пануцэвіч.
  3. Адсутнічаі кнігі. Пётр Татарыновіч.
  4. Evanelija & Listy (latinka). Piotr Tatarynovic.

Скарачэння для назваў перакладаў

  • Аст. — Міхаіла Астапчыка.
  • Бк. — Антонія Бокуна.
  • БПЦ. — Праваслаўнай царквы.
  • Гд. — Вінцэнта Гадлеўскага.
  • Гер. — Язэпа Германовіча.
  • ДзМ. — Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча.
  • Кл. — Анатоля Клышкі.
  • Міц. — Міхася Міцкевіча.
  • Над. — Аляксандара Надсана.
  • Пят. — Яна Пятроўскага.
  • РКК. — Рыма-Каталіцкага Касцёла.
  • Ск. — Францішка Скарыны.
  • Сём. — Васіля Сёмухі.
  • Ст. — Яна Станкевіча.
  • СіМ. — Эрнста Сабілы і Сяргея Малахава.
  • Тат. — Пётра Татарыновіча.
  • Чар. — Уладзіслава Чарняўскага.
  • Тяп. — Васіля Цяпінскага.
  • 262 — Віленскі кодэкс 262.

Планы на будучыню

  • Сабраць і размясціць сканы арыгінальных выданняў. Каб спецыялісты маглі звярнуцца да тэксту, ведаць на якой старонцы які тэкст публікаваўся. Мець магчымасць для складання бібліяграфіі.
  • Размясціць максімальна поўную інфармацыю аб перакладчыках і гісторыю саміх перакладаў.
  • Дапоўніць сайт: падрадковымі тэкстамі, слоўнікамі, энцыклапедыямі і іншымі даведачнымі матэрыяламі.

Логас (λόγος) — у перакладзе з грэцкай мовы азначае «слова». Для нас, хрысціян яго значэнне апісана ў першых радках Евангелля ад Яна: «На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам». Нашы думкі і словы павінны грунтавацца на Слове. Яго мы і прапануем вам вывучаць.

Сайт biblia.by (logos.by) — пераемнасць bible.by, менавіта таму знешні выгляд, функцыі блізкія. Гэта зроблена, каб было зручна карыстацца абодвума сайтамі. Каб адзін быў працягам іншага. Але ёсць і адрозненні, у прыватнасці ў кантэксце. І тут, як асноўны інструмент, мы паклалі сімфонію, дакладней сімфоніі, для кожнага перакладу Бібліі або Новага Запавету. Мы запусціліся 18 лютага 2023 года. Бліжэйшыя пару месяцаў мы будзем знаходзіцца ў перыядзе тэставання, калі будзеце заўважаць памылкі або багі, напішыце нам пра іх на bible-man@mail.ru