Цяпер больш падрабязна пра пераклады Слова Божага на беларускую мову.
Біблія, кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету, на беларускай мове ў перакладзе Васіля Сёмухі. Пераклад усяе Бібліі, выйшаў у 2002, зьдзейсьнены пад рэдакцыяй місіянэра Юркі Рапецкага (Канада) з дапамогай мітрапаліта Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мікалая.
Пераклад Антонія Бокуна на беларускую мову нанова перакладзеныя. Новы Запавет: са старажытнагрэцкай мовы — Greek New Testament: Stephanus Textus Receptus, 1550; Стары Запавет: с масарэцкага тэкста — Biblia Hebraica Stuttgartensia, 1990.
Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага выпраўленны рэдакцыйным аддзелам Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь да выдання 2017 года.
Пераклад Бібліі на беларускую мову аўтарства Яна Станкевіча ў супрацоўніцтве з гебраістам Майсеем Гітліным. Пераклад быў выдадзены паэтапна. У 1959 і 1970 годах быў выдадзены «Новы Закон» (у Нью-Ёрку), у 1973 годзе — уся «Сьвятая Бібля». Абедзве часткі — тарашкевіцай.
Пераклад чатарых Евангелляў срабіў Лукаш Дзекуць-Малей ў 1926−1930 гадах. Астатнія кнігі Новага Запавету зрабіў з дапамогай і заўвагамі Антона Луцкевіча. У 1931 іх супольны пераклад Новага Запавету і псалмоў быў выдадзены ў Гельсінгфорсе (Фінляндыя).
Пераклад Новага Запавета і кнігі Псальмаў які зрабілі Эрнст Сабіла і Сяргей Малахаў са старажытнагрэцкай мовы — Greek New Testament: Stephanus Textus Receptus, 1550. Рэдакцыя 2020 г.
Пераклад, які робіць Біблейская камісія БПЦ, мае міжканфесійнае значэнне. У 1996 годзе быў заключаны дагавор паміж БПЦ і Біблейскім Таварыствам РБ пра супрацоўніцтва ў галіне перакладу Св. Пісання на беларускую мову.
Пераклад Анатоля Клышкі са старажытнагрэчаскай мовы паводле штутгарцкага выдання Нэстле-Аланда, «Пазітыў-цэнтр», 2014, Мінск. Права на выданне належыць Мельнікаву Г.Г.
Пераклад: Міхася Міхайлавіча Міцкевіча. Паводле рукапісы зробленай у 1979 годзе. Тэкст аблічбаваны праектам bible.by.
Эванэлія паводля Матауша і Марка, Лісты да Тыматэя ў перакладе Пётра Татарыновіча (каталіцкі святар, доктар тэалогіі). Рым — 1954, 1974.
Чатыры Эванэліі і Апостальскія Дзеі у перакладе ксёндза Вінцэнта Гадлеўскага. Рукапіс захоўваццау архіве г. Вільні, 1938. Выдання: 1939 — Вільня, 1948 — Лёндан, 1998 — Гродна. Алічбоўваньне: Вячаслаў Мартысюк (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч).
Čatyry Evangelii i Apostalskija Dzei / Рeralažyu i padau wyjasnienni ks. mhr Vincent Hadleuski. — Wilnia, 1939.
Паводля Сьв. Яна Эвангеле Госпада Нашага Ісуса Хрыста — пераклад Яна Пятроўскага, выдадзен ў 1991 годзе Беларускім Харытатыўна-Адакуцыйным Фондом. Менск-Лёндан-Нью Ёрк.
Пераклад з Септуагінты айца Сяргея Сурыновіча. Кніга Роду, Друйская Біблія. Стыль-рэдактары: Крысціна Курчанкова, Ціна Палынская.
Песьні песьняў, пераклад Вацлава Ластоўскага з царкоўна-славянскага тэксту. Крывіч: месячнік літэратуры, культуры і грамадзкага жыцьця. 1926, № 1 (11). — С. 1−6.
Кніга прарока Ёны, пераклаў Вітаўт Тумаш каля 1947 года у Нямеччыне.
Пераклад выбраных кніг Старога Запавету зробленыя ў 1949−1950-х гадах у Ватэнштэце (Нямеччына). Аўтар: Леанід Галяк.