Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Галятаў 1 Да Галятаў 1 разьдзел

1 Паўла Апостал, (выбраны не́ людзьмі і не́ праз чалаве́ка, але праз Ісуса Хрыста і Бога Айца, што ўскрасіў Яго з мертвых,)
2 і ўсе́ браты, што са мною, — цэрквам галятыйскім:
3 ласка вам і мір ад Бога Айца і ад Госпада нашага Ісуса Хрыста,
4 Які аддаў сябе́ за грахі нашыя, каб выбавіць нас ад сучаснага ве́ку крывадушнасьці, па волі Бога і Айца нашага,
5 Якому слава на ве́кі вякоў. Амін.
6 Дзіўлюся, што вы гэтак хутка адвярнуліся ад паклікаўшага вас ласкай Хрыстовай да іншага дабраве́шчаньня,
7 якое ня ёсьць іншае, а толькі ёсьць такія, што вас трывожаць і хочуць перавярнуць Эвангельле Хрыстовае.
8 Але, калі-б навет мы або Ангел з не́ба пачаў дабраве́сьціць па-над тое, што мы абвяшчалі вам, няхай будзе ана́тэма!
9 Як ране́й мы сказалі, і цяпе́р ізноў кажу: хто дабраве́сьціць вам па-над тое, што вы прынялі, няхай будзе анатэма!
10 Бо ці-ж я людзе́й шукаю, ці Бога? ці людзям дагаджаць стараюся? Бо калі-б я яшчэ людзям дагаджаў, дык ня быў бы слугою Хрыстовым.
11 Апавяшчаю-ж вас, браты, што Эвангельле, якое я абвяшчаў, ня ёсьць чалаве́чае;
12 бо я ані прыняў яго ад чалаве́ка, ані навучыўся, але праз адкрыцьце Ісуса Хрыста.
13 Бо вы чулі аб маім ране́йшым жыцьці ў Юдэйстве, што я бяз ме́ры перасьле́даваў Божую Царкву і пустошыў яе́,
14 і апераджаў у юдэйстве многіх раве́сьнікаў у родзе маім, будучы найбольш руплівым аб бацькаўскія пераказы мае́.
15 Калі-ж Богу ўгодна было, выбраўшы мяне ад чэрава маткі мае́й і паклікаўшы ласкай свае́й,
16 адкрыць у-ва мне́ Сына Свайго, каб я дабраве́сьціў Яго сярод паганаў, — дык я не пачаў зараз-жа ра́дзіцца з це́лам і крывёю
17 і не пайшоў у Ерузалім да Апосталаў, што былі да́ мяне́, а пайшоў у Арабію ды йзноў вярнуўся ў Дамаск.
18 Пасьля, цераз тры гады, хадзіў я ў Ерузалім бачыцца з Пётрай і прабыў у Яго пятнаццаць дзён.
19 Другога-ж з Апосталаў я ня бачыў нікога, апрача Якуба, брата Го́спадавага.
20 А што пішу вам, дык вось перад Богам, што не маню.
21 Пасьля пайшоў я ў староны Сірыі і Кілікіі.
22 Абліччам жа быў я няве́дамы цэрквам Юдэі, што ў Хрысьце́,
23 а толькі чулі яны, што той, хто калісь перасьле́даваў нас, цяпе́р добраве́сьціць ве́ру, якую ране́й нішчыў;
24 і славілі за мяне́ Бога.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пасланьне Паўлы да Галятаў, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.