Песьня Песьняў і Кніга прарока Ёны ў перакладзе Сяргея Шупы.
Кніга прарока Ёны была перакладзена ў 2013 годзе і была раздатачным матэрыялам да дакладу аўтара «Кніга прарока Ёны. Выпрацоўка алгарытмаў працы над перакладам» на ІІІ Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі. Секцыя 12, Панэль 12В.2. — Коўна (Літва), 11−13.10.2013. (Секцыя 12 — Сучасная беларуская культура і мастацтва ў нацыянальным і рэгіянальным кантэксце. Панэль 12В.2 — Досвед беларускага акадэмічнага біблійнага перакладу. Тэкстуальныя, экзэгетычныя, культуралагічныя і рэлігіязнаўчыя падыходы.)
Пераклад Песьні Песьняў быў гатовы і планаваўся быць надрукаваным яшчэ ў 2017 годзе, аднак у друк выйшаў толькі ў 2022 ў выдавецтве «Вясна» (Прага, Чэхія).
«Песьня Песьняў» — гэта пераклад са старажытнагабрэйскай мовы Сяргея Шупы з прадмовай і каментарамі Галіны Сінілы (на нашым сайце каментары пакуль што адсутнічаюць). Габрэйскі і беларускі тэксты ў кнізе размешчаныя паралельна.
Сяргей Шупа — беларускі перакладчык і дасьледнік. Член Біблійнай камісіі пры Беларускім экзархаце (1989−1991), член рабочай групы праекту «Новая беларуская Біблія» (з 2012). Займаецца пытаннямі і метадалогіяй перакладу біблейскіх тэкстаў на беларускую мову.
Публікуецца з дазволу аўтара.
Кнігі аўтара можна набыць у выдавецтве «Вясна».
© 2013−2022