Слова Тваё — сьветач нагам маім і сьвятло сьцежцы маёй. Псальм 118:105

Сімфонія для Бібліі

Нашая сімфонія — гэта фактычна зборнік сімфоній, тут вы зможаце знайсці спісы слоў для большасці беларускіх перакладаў Бібліі альбо Новага Запавету. Сярод іх пераклады Бібліі: Антонія Бокуна, Уладзіслава Чарняўскага, Васіля Сёмухі і Яна Станкевіча. І таксама пераклады Новага Запавета: Дзекуць-Малея, Праваслаўнай царквы, Рыма-Каталіцкага Касцёла, Анатоля Клышкi, Эрнста Сабілы і Сяргея Малахава.

У гэтым алфавітным паказальніку апублікаваныя ўсе словы з усіх перакладаў, якія пералічаны вышэй. Далей на старонках вы будзеце сустракацца з алфавітным паказальнікам для кожнага асобнага перакладу.

Скарачэння для назваў перакладаў

  • Бк. — Антонія Бокуна.
  • Чар. — Уладзіслава Чарняўскага.
  • Сём. — Васіля Сёмухі.
  • Ст. — Яна Станкевіча.
  • ДзМ. — Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча.
  • БПЦ. — Праваслаўнай царквы.
  • РКК. — Рыма-Каталіцкага Касцёла.
  • Кл. — Анатоля Клышкі.
  • СіМ. — Эрнста Сабілы і Сяргея Малахава.
  • Міц. — Міхася Міцкевіча.
  • Гд. — Вінцэнта Гадлеўскага.
  • Тат. — Пётра Татарыновіча.
  • Пят. — Яна Пятроўскага.
  • Над. — Аляксандара Надсана.
  • Аст. — Міхаіла Астапчыка.

Біблейская сімфонія бярэ сваю назву ад старажытна-грэцкага συμφωνία — «сугучча». Часам сімфоніі называюць канкарданцыі, ад лацінскага concordia. Так ці інакш сімфонія — гэта спіс ўсіх слоў якія сустракаюцца ў Святым Пісанні у алфавітным парадку, з указаннем месца, дзе яны знаходзяцца.

Першая сімфонія для Бібліі з’явілася ў пачатку XIII стагоддзя на лацінскай мове. Першая руская сімфонія адлюстроўвала толькі словы якія ўжываюцца ў Псальмах, яе склаў Анціох Кантемир ў 1727 годзе. Поўная сімфонія з’явілася толькі 1900 годзе, яе выпусціў А.П. Лапухін.

Першая сімфонія для беларускіх перакладаў, як нам здаецца, з’явілася на нашым праекце, яна апублікавана 18 лютага 2023 года.


Важна! Сімфонія — гэта спіс слоў з Бібліі, такім чынам, трэба шукаць па слове, а не словазлучэння. Адзін запыт — адно слова. Звярніце ўвагу, пры наборы словы, вам будуць даступныя падказкі.