Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЕЖАЙ — ў перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «ежай» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ЕЖАЙ

Фільтр: ўсе в Новым Запавете в Старым Запавете
Пасьля заходу сонца будзе ён ачышчаны, і тады будзе есьці сьвятыя [дары], бо яны ёсьць ежай ягонаю.

Тое, чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер у хваробе сталася ежай для мяне.

Ад сьмяротных хваробаў яны паўміраюць, ня будуць яны аплаканыя і ня будуць пахаваныя, будуць гноем на абліччы зямлі. Будуць гінуць ад мяча і голаду, і трупы іхнія будуць ежай для птушак нябесных і зьвяроў зямных.

ды не пакінуў сьведчыць пра Сябе, робячы дабро, даючы нам з неба дажджы і поры ўраджайныя, напаўняючы ежай і радасьцю сэрцы нашыя!»

Насыціўшыся ежай, мы палегчылі карабель, выкідаючы пшаніцу ў мора.

Я паіў вас малаком, а не [карміў] ежай, бо вы былі яшчэ нямоглыя, дый цяпер яшчэ нямоглыя.

Вучэньнямі рознымі і чужымі не захапляйцеся; бо добра ласкай мацаваць сэрца, а ня ежай, ад якой ня мелі карысьці тыя, што ходзяць [за ёю].

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ЕЖА
ЕЖАЮ →