Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЭКЛЕЗІЯСТ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «Эклезіяст» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі.

ЭКЛЕЗІЯСТ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезіяст, марнасьць марнасьцяў, усё — марнасьць.

Я, Эклезіяст, быў валадаром Ізраіля ў Ерусаліме.

Вось гэта я знайшоў, сказаў Эклезіяст, адно з другім [параўноўваючы], каб знайсьці разуменьне.

Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезіяст, усё — марнасьць.

Акрамя таго, што Эклезіяст быў мудры, ён вучыў таксама людзей ведам, і прыслухоўваўся, і дасьледаваў, і склаў шмат прыповесьцяў.

Імкнуўся Эклезіяст знайсьці прыгожыя словы, і запісаць шчыра словы праўды.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter