Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

МАЦНЕЙШЫЯ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «мацнейшыя» сустракаецца 11 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

МАЦНЕЙШЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І было, калі спалучаліся мацнейшыя авечкі, Якуб клаў пруты перад вачыма авечак пры карытах, каб яны спалучаліся перад прутамі,

а калі авечкі былі слабыя, тады ня клаў. І былі слабейшыя ў Лявана, а мацнейшыя — у Якуба.

каб выгнаць перад табой народы большыя і мацнейшыя за цябе і каб увесьці цябе ў зямлю іхнюю, і даць табе яе ў спадчыну, як ты гэта сёньня [бачыш].

І сыны Дана пайшлі дарогаю сваёй, а Міха, бачачы, што яны мацнейшыя за яго, вярнуўся ў дом свой.

Я цяпер яшчэ слабы, хоць і памазаны на валадара, а гэтыя людзі, сыны Цэруі, мацнейшыя за мяне. Няхай адплаціць ГОСПАД злачынцы паводле ліхоты ягонай».

І сказаў [Ёаў]: «Калі Сірыйцы будуць мацнейшыя ад мяне, ты прыйдзеш мне на дапамогу. А калі сыны Амона будуць мацнейшыя ад цябе, я прыйду на дапамогу табе.

А слугі валадара Сірыі сказалі яму: «Бог гор ёсьць Богам іхнім, таму яны былі мацнейшыя за нас. Але калі мы нападзем на іх на раўніне, мы будзем мацнейшыя за іх.

І набяры столькі войска, колькі загінула ў цябе, і коней, колькі было, і калясьніцаў, колькі было, і будзем ваяваць супраць іх на раўніне, і будзем мацнейшыя за іх». І ён паслухаў голас іхні, і зрабіў гэтак.

І сказаў ён: «Калі Арам будзе мацнейшы за мяне, ты прыйдзеш на дапамогу мне; а калі сыны Амона будуць мацнейшыя за цябе, я дапамагу табе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter