Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

МЕХ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «мех» сустракаецца 9 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

МЕХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ўстаў Абрагам раніцаю, і ўзяў хлеб і мех вады, і даў Агар, і палажыў ёй на плечы, і выслаў яе разам з дзіцём. І яна пайшла, і блукала ў пустыні Бээр-Шэва.

І адчыніў Бог вочы ейныя, і яна ўбачыла студню з вадою, і пайшла, і напоўніла мех вады, і дала піць хлопцу.

І загадаў Язэп, каб напоўнілі мяхі іхнія збожжам, і вярнулі срэбра іхняе кожнаму ў мех ягоны, і далі ім ежу на дарогу. І зрабілі ім гэтак.

І разьвязаў адзін [з іх] мех свой, каб пакарміць асла свайго на папасе; і ўбачыў срэбра сваё, і вось, яно ў адтуліне мяха ягонага.

І яны пасьпяшаліся, і зьнялі кожны мех свой на зямлю, і разьвязалі кожны мех свой.

Я стаўся, як мех [скураны] ў дыме; але пастановаў Тваіх не забыўся.

Жэрабя сваё кідай разам з намі, няхай адзін мех будзе для нас усіх».

І ўбачыў я, калі Ён адчыніў шостую пячатку, і вось, стаўся вялікі землятрус, і сонца сталася чорным, як мех валасяны, і месяц стаўся, як кроў,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
МЕЦЬ →