Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ПАДНЯБЕНЬНЯ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «паднябеньня» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ПАДНЯБЕНЬНЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
начальнікі спынялі голас свой, і язык іхні прыліпаў да паднябеньня.

Высахла як чарапок сіла мая, язык мой прыліп да паднябеньня майго, і ў пыл сьмерці Ты кідаеш мяне.

Няхай язык мой прыліпне да паднябеньня майго, калі я ня буду памятаць пра цябе, калі не ўзьніму Ерусалім па-над найвышэйшую радасьць маю!

Еш мёд, сыне мой, бо ён добры, і соты салодкія для паднябеньня твайго.

«Як яблына сярод дрэваў лясных, так любы мой сярод хлопцаў. У ценю ягоным прывабным я села, і плод ягоны салодкі для паднябеньня майго.

Язык немаўляці ліпне да паднябеньня ад смагі; дзеткі просяць хлеба, і няма нікога, хто адломіць ім [кавалак].

І язык твой Я прыляплю да паднябеньня твайго, і будзеш ты нямы. І ня будзеш для іх чалавекам, які дакарае, бо яны — дом бунтаўнікоў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter