«Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю. Ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршай тваёй».
І занесьлі яго сыны ягоныя ў зямлю Ханаан, і пахавалі яго ў пячоры на полі Махпэля, якую купіў Абрагам разам з полем на ўласнасьць на пахаваньне ў Эфрона Хета, насупраць Мамрэ.
і скажы ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я гэтак разаб’ю народ гэты і горад гэты, як разьбіваецца посуд ганчара, які ня можа ўжо быць напраўлены. Будуць хаваць у Тафэце, таму што ня будзе месца на пахаваньне.