Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЎСЯКІЯ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «ўсякія» сустракаецца 8 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ЎСЯКІЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў Бог: «Вось, Я даў вам усякую траву, якая сее насеньне, якая на абліччы ўсёй зямлі, і ўсякія дрэвы, якія маюць плод дрэва і сеюць насеньне, каб былі вам на ежу.

Яны, і ўсякія зьвяры паводле гатунку свайго, і ўсякая скаціна паводле гатунку свайго, і ўсякія паўзуны, якія поўзаюць па зямлі, паводле гатунку свайго, і ўсякія птушкі паводле гатунку свайго, усё птаства, усе крылатыя.

і на муляроў, і на каменяроў, і на набыцьцё дрэва і чэсаных камянёў для направы пашкоджаньняў Дому ГОСПАДА, і на ўсякія іншыя выдаткі для адбудовы Дому [Божага].

У гэтыя дні я бачыў у Юдэі тых, якія тапталі [віно] ў тоўчнях у суботу, і вазілі снапы, накладалі [рэчы] на аслоў, і таксама віно, вінаград, фігі і ўсякія цяжары, і прывозілі ў Ерусалім у дзень супачынку. І я папярэджваў іх у той дзень, калі яны продалі жыўленьне.

бо дзе зайздрасьць і сварлівасьць, там бязладзьдзе і ўсякія благія рэчы.

Дык адклаўшы ўсякую ліхоту, і ўсякі подступ, і крывадушнасьць, і зайздрасьць, і ўсякія абмаўляньні,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter