Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БОЯЗЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «боязь» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Сёмухі, каталіцкім.

БОЯЗЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Гэта вось, што вы засмуткавалі дзеля Бога, выклікала ў вас гэткую руплівасць, а якую абарону, а якое абурэнне, а якую боязь, а якую тугу, а які клопат ды гатоўнасць прыняць адплату. Таму ва ўсім паказаліся вы беззаганнымі ў гэтай справе.

Ды ахапіў страх перад імі і боязь увесь народ, бо яны казалі: «Няма ў іх праўды і законнасці; бо зламалі клятву, якою кляліся, і дагавор».

І калі першая дружына Юды з’явілася, боязь ахапіла ворагаў, страх дзеля прысутнасці Таго, Які ўсё бачыць; кінуліся ўцякаць, адзін да аднаго скіроўваючыся, так што многа было паранена сваімі ваярамі ды забіта лязамі мечаў.

таму што Ты даў боязь Тваю сэрцам нашым, каб прызывалі мы імя Тваё; ды будзем хваліць Цябе ў няволі нашай, бо адварочваем ад сэрцаў нашых усякую злачыннасць бацькоў нашых, якія зграшылі перад Табою».

І ахапілі іх страх і боязь, і не было чалавека, хто б яшчэ заставаўся перад абліччам блізкага свайго, але, кінуўшыся, яны беглі па ўсіх дарогах раўнінных і горных.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
БРАГА →