Але пасля смерці Сэлеўка ўладу пераняў Антыёх, на прозвішча Эпіфан, першасвятарства ж выпрошваў Язон, брат Оніі,
Таму Мэнелай, паклікаўшы сам-насам Андраніка, прасіў яго, каб ён забіў Онію. Дык ён, калі прыбыў да Оніі, падступна ўпэўніў, падаючы правую руку з клятваю, — хоць той меў падазрэнні, — пераканаў яго выйсці са сховішча, і адразу ж забіў яго без аглядкі на справядлівасць.
і, узгарэўшыся гневам, адразу здзёр з Андраніка пурпур, і раздзёр яго шаты, і загадаў весці яго праз увесь горад аж да месца, на якім паказаў на Оніі сваю бязбожнасць, і там загадаў пакараць бязбожнага забойцу, — так Госпад аддаў яму заслужанай карай.
Сымон, сын Оніі, першасвятар, ён пры сваім жыцці паправіў дом і ў днях сваіх узмацаваў святыню.