Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПРЫГАТАВАЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «прыгатаваў» сустракаецца 42 разы у 41 верше.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ПРЫГАТАВАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А сам пабег да статка, і адтуль прынёс найсыцейшае і самае лепшае цяля, і даў яго слузе; той вельмі хутка прыгатаваў яго.

І прынёс таксама масла і малака, і цяля, якое прыгатаваў, і паставіў перад імі. Сам жа стаяў паблізу іх пад дрэвам; і яны елі.

і сказаў яму: «Увайдзі, дабраславёны Госпадам, чаго стаіш на двары? Я прыгатаваў дом і месца для вярблюдаў».

Вось, Я пасылаю анёла, які будзе ісці паперадзе цябе, і будзе сцерагчы ў дарозе, і падвядзе да месца, якое Я прыгатаваў.

Прыгатаваў і алей для святога намашчэння, і кадзіла з найчысцейшых вострых духмяных прыпраў працы майстра, які прыгатаўляе мазі і фарбы.

Нават яшчэ не спалілі яны тлушч, а ўжо прыходзіў паслугач святара і казаў таму, хто складаў ахвяру: «Дай мне мяса, каб я прыгатаваў яго святару; бо ён не прыме ад цябе варанага мяса, але толькі сырое».

А калі прыйшоў нейкі госць да багатага, той, шкадуючы браць з авечак сваіх і з валоў сваіх, каб прыгатаваць ежу таму падарожніку, які прыбыў да яго, узяў авечку беднага чалавека і прыгатаваў страву чалавеку, які прыйшоў да яго».

І там прыгатаваў я месца для аркі, у якой ёсць запавет Госпада, які Ён заключыў з бацькамі нашымі, калі вывеў іх з зямлі Егіпецкай».

Таксама пабудаваў ён сабе дамы ў горадзе Давіда і прыгатаваў месца для каўчэга Божага, і зрабіў для яго палатку.

Дык сабраў Давід увесь Ізраэль у Ерузаліме, каб занесці каўчэг Госпада на сваё месца, якое прыгатаваў для яго;

і сказаў ім: «Вы з’яўляецеся кіраўнікамі родаў левітаў, ачысціцеся вы і браты вашы ды перанясіце каўчэг Госпада, Бога Ізраэля, на месца, якое я прыгатаваў.

І Я прыгатаваў месца дзеля народа майго Ізраэля, і размясціў яго, каб жыў на ім, ды больш не будзе перамяшчацца, ды ліхія людзі не будуць чапаць яго, як раней было,

Давід прыгатаваў таксама вельмі многа жалеза на цвікі на дзверы ў брамах, і на стыкі са скрэпамі — вялікі запас медзі.

І сказаў Давід: «Сын мой Саламон яшчэ хлопец малады і кволы; дом жа, які мае быць пабудаваны Госпаду, павінен быць такі, каб ва ўсіх краях быў вядомы і праслаўлены. Дык я прыгатую яму ўсё неабходнае». І з гэтае прычыны перад сваёй смерцю Давід прыгатаваў многа ўсяго.

Вось, я намаганнямі сваімі прыгатаваў усё патрэбнае для дома Госпада: сто тысяч талентаў золата і мільён талентаў срэбра, а медзі і жалеза — без вагі, бо колькасць іх пераўзыходзіць вялікае мноства. Прыгатаваў дрэва і камяні; а ты зможаш да гэтага яшчэ дадаць.

І калі цар падняўся і стаў, ён казаў: «Слухайце мяне, браты мае і народзе мой! Задумаў я пабудаваць дом, у якім супачыў бы каўчэг прымірэння Госпада і падножжа для стопаў Бога нашага; і да пабудавання я ўсё прыгатаваў;

Я ж па магчымасцях усіх сваіх прыгатаваў матэрыял для дома Бога майго: золата на пасудзіны залатыя, і срэбра на срэбраныя, медзь — на медныя, жалеза — на жалезныя, дрэва — на драўляныя, камяні оніксавыя і камяні ўкладныя, цвёрды цэмент ды камяні розных колераў, і ўсякі каштоўны камень, і вельмі шмат мармуру пароскага.

І звыш таго, з любові да дома Бога майго, аддаю з маёмасці маёй на дом Бога майго золата і срэбра, за выключэннем таго, што ўжо прыгатаваў на дом святы:

Саламону ж, сыну майму, дай таксама сэрца дасканалае, каб захоўваў прыказанні Твае, сведчанні Твае і законнасць Тваю, і хай зробіць усё і пабудуе святыню, на якую я ўсё прыгатаваў».

І пачаў Саламон будаваць дом Госпаду ў Ерузаліме на гары Морыя, якую паказаў яму Давід, бацька яго, на месцы, якое прыгатаваў Давід, на таку Арнана Евусея.

І пахавалі яго ў яго труне, якую прыгатаваў сабе ў горадзе Давіда; і паклалі яго на ложку, поўным духмянасцей і розных намашчэнняў, што былі прыгатаваны майстэрствам гандляроў мазямі, і спалілі іх пры пахаванні вялікае мноства.

Таксама Озія прыгатаваў для іх, гэта значыць для ўсяго войска: шчыты, і дзіды, і шышакі, і кальчугі, і лукі ды камяні для кідання з прашчы.

І ўзрадаваўся Эзэкія ды ўвесь народ з таго, што прыгатаваў Госпад для народа; сталася бо гэта ў імгненне.

Такім чынам, павесілі Амана на шыбеніцы, якую ён прыгатаваў для Мардахэя; і так супакоілася абурэнне цара.

тады ўбачыў Ён яе і расказаў, і прыгатаваў, і даследаваў яе.

ГЭ. Госпад жа вечна трывае, прыгатаваў Ён на суд пасад Свой.

Ахвяры і прынашэння не захацеў Ты, але цела мне прыгатаваў. Цэласпалення нават за грэх не патрабаваў Ты,

О вы ўсе, што ідзяце дарогаю, прыгледзьцеся і пабачце, ці ёсць пакута, як мая пакута, якую прыгатаваў мне, якою прыціснуў мяне Госпад у дзень, калі ўзгарэўся гнеў Яго.

Змоўкніце перад абліччам Госпада Бога, бо блізка дзень Госпада; бо Госпад прыгатаваў ахвяру, асвяціў Сваіх пакліканых.

Ізноў паслаў іншых паслугачоў, кажучы: “Скажыце запрошаным: вось, я прыгатаваў свой абед, валы мае і што кормнае пабіта, ды ўсё прыгатавана; прыходзьце на вяселле!”

якое Ты прыгатаваў перад абліччам усіх народаў;

Але Бог сказаў яму: “Бязглузды! У гэтую ноч запатрабуюць душу тваю ад цябе, а тое, што прыгатаваў, чыё будзе?”

ды, каб выявіць багацце славы Сваёй над пасудзінамі міласэрнасці, якія наперад прыгатаваў на славу,

Як напісана: «Чаго вока не аглядала, ані вуха не чула, ані ўваходзіла ў сэрца чалавечае, тое Бог прыгатаваў тым, што любяць Яго».

Бо мы — Яго стварэнне, створаныя ў Хрысце Ісусе для добрых спраў, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх жылі.

Таму, прыходзячы на свет, кажа Хрыстос: «Ахвяры і прынашэння не захацеў Ты, але цела Мне прыгатаваў.

А тыя, што былі загадчыкамі бязбожнага ахвярапрынашэння, дзеля даўняга знаёмства з гэтым чалавекам, адазваўшы яго ў бок, прасілі, каб прынёс ён мяса і сам прыгатаваў усё, што можна яму есці, і каб прыкідваўся, што ён есць тое, што загадана царом, — мяса з ахвяр,

Замест гэтай кары народу Свайму дабро ўчыніў, дзеля прагнасці пацехі Сваёй, незвычайную страву прыгатаваў Ты ім на ежу — перапёлак,

Той, хто капае дол, сам у яго ўваліцца, і хто прыгатаваў камень блізкаму, сам ударыцца аб яго, і хто ставіць пастку іншаму, сам у яе трапіць.

Перш за ўсё прыгатаваў ім хлеба да сытасці, бо і ахвяры Госпада спажываюць тое, што даў Ён яму і патомству яго.

Саламон цараваў у мірны час, даў яму Бог супакой з усіх бакоў, каб пабудаваў дом Яго імю ды прыгатаваў святыню ў вечнасць. О, які мудры быў ты ў маладосці сваёй,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter