Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПРЫНАМСІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «прынамсі» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ПРЫНАМСІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І адказалі брат яе і маці: «Хай застанецца дзяўчына прынамсі дзесяць дзён у нас, а потым выправіцца».

Але цяпер прабачце мне такі грэх і прасіце Госпада, Бога вашага, каб ухіліў прынамсі ад мяне гэтую смерць».

Па нейкім часе сказала Даліла Самсону: «Вось, падмануў ты мяне і схлусіў мне; прынамсі цяпер скажы мне, чым ты павінен быць звязаны».

І сказаў Абсалом: «Калі не хочаш сам прыйсці, то з намі хай пойдзе, прашу, прынамсі Амнон, брат мой». І сказаў яму цар: «Чаму ён мае ісці з табой?»

Сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова Госпада, якое ты сказаў». І падумаў: «Будзе супакой і бяспека, прынамсі, у мае дні».

І кожны, хто не спаўняе старанна закону Бога твайго і закону цара, хай будзе асуджаны або на смерць, або на выгнанне, або на грашовае яго пакаранне, або, прынамсі, на вязніцу».

дык, прынамсі, цяпер зразумейце, што Бог пакараў мяне неадпаведным судом і сеццю Сваёй аблытаў мяне.

Калі ты, Ізраэлю, распуснічаеш, хай прынамсі Юда не грашыць! Не хадзіце ў Галгал, не заходзьце ў Бэт-Авэн, ані прысягайце словамі: «Жыве Госпад».

калі не дзеля іх, то прынамсі дзеля прымірэння, заключанага з іх бацькамі і дзеля прызванага над імі святога і вялікага імя Яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter