Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

РАЗБУРЫЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «разбурыў» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

РАЗБУРЫЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І сказалі Ёасу: «Выведзі сюды сына свайго, і няхай ён памрэ, бо разбурыў ахвярнік Баала і ссек святы гай».

А Ёас адказаў ім: «Няўжо вы будзеце мсціўцамі за Баала, каб змагацца за яго? Хто праціўнік Баала, будзе пакараны да раніцы смерцю; калі ён бог, хай сам адпомсціць за сябе таму, хто разбурыў ахвярнік яго».

З таго дня Гедэон быў названы Ерабаал, бо гаварыў Ёас: «Хай Баал помсціць за сябе таму, хто разбурыў ахвярнік яго».

Таксама вежу Пэнуэля разбурыў, забіўшы жыхароў горада.

Чаму ж разбурыў Ты агароджу яго, і абіраюць яго ўсе, што міма ідуць дарогай?

І знішчыў сваю агароджу, як сад, палатку Сваю разбурыў. У няпамяць аддаў Госпад на Сіёне ўрачыстасць і шабат і ў запале гневу Свайго пагардзіў царом і святаром.

Выступіў Ты дзеля збаўлення Свайго народа, дзеля збаўлення з намашчэнцам Сваім. Ты разбурыў галаву дома бязбожнага, агаліў падмурак аж да голай скалы. — [Сэлах].

І забраў награбленае дабро горада, ды спаліў яго агнём, ды разбурыў дамы яго і муры вакол яго;

І забіў тады ж чалавека цара, які змушаў ускладаць ахвяры ідалам, і ахвярнік разбурыў;

І Юда і браты яго выйшлі і ваявалі супраць сыноў Эзава ў зямлі, якая знаходзіцца на поўдні. І здабыў Гэброн і ваколіцы яго, і разбурыў умацаванні яго, і вежы вакол яго папаліў.

І ў сто пяцьдзесят трэцім годзе ў другім месяцы загадаў Альцым разбурыць мур унутранага панадворка святыні і разбурыў тое, што прарокі будавалі. Ды пачаў разбураць.

І пераправіўся праз Эўфрат, і прайшоў праз Месапатамію, і разбурыў усе гарады ўзвышнія над ручаём Абронай, і дабраўся да мора.

І ён разбурыў усе іх уладанні, і высек іх святыя гаі, і па загадзе вынішчыў усіх багоў зямлі так, каб усе народы служылі аднаму толькі Набукаданосару і каб усе мовы і ўсе плямёны іх называлі яго богам.

Госпад спустошыў землі паганаў ды разбурыў іх аж да падмуркаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter