Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ШКАДУЮЧЫ — ў перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «шкадуючы» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ШКАДУЮЧЫ

Фільтр: ўсе в Новым Запавете в Старым Запавете у Некананічных
А калі прыйшоў нейкі госць да багатага, той, шкадуючы браць з авечак сваіх і з валоў сваіх, каб прыгатаваць ежу таму падарожніку, які прыбыў да яго, узяў авечку беднага чалавека і прыгатаваў страву чалавеку, які прыйшоў да яго».

Таму чакае Госпад, каб злітавацца над вамі, і з той прычыны будзе ўзвялічвацца, шкадуючы вас, што Госпад — Бог справядлівасці, шчасныя ўсе, якія чакаюць Яго.

Як птушкі, што лятаюць, так Госпад Магуццяў заслоніць Ерузалім, засланяючы і вызваляючы, шкадуючы і збаўляючы».

«Ці ты, Эфраім, не дарагі сын Мой і ці не мілае дзіця? Бо колькі разоў гаварыў Я пра яго, а ён усё прыгадваецца Мне? Таму знемаглося нутро Маё дзеля яго, і, шкадуючы, пашкадую яго», — кажа Госпад.

Дык прызываю ў сведку Бога і душу маю, што, шкадуючы вас, я дасюль не прыходзіў у Карынт

Таму хай кожны мяркуе па сваім сэрцы, не шкадуючы і не змушаючы сябе, бо таго, хто з радасцю дае, любіць Бог.

і сваім ваярам загадаў забіваць напатканых, нікога не шкадуючы, ды марнаваць тых, што ўцякаюць у дамы.

Язон жа чыніў разню сваіх грамадзян, не шкадуючы нікога, не разумеючы, што поспех супраць сваякоў ёсць найбольшае паражэнне; а ён быў перакананы, што рабуе ворагаў, а не грамадзян.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ШКЛА →