Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ШУКАЮЧЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «шукаючы» сустракаецца 19 разоў у 19 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ШУКАЮЧЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А ўсе егіпцяне капалі вакол ракі, шукаючы вады для піцця; бо не маглі піць вады з ракі.

А выведчыкі пайшлі, і прыбылі ў горы, і там прабылі тры дні, аж пакуль не вярнуліся людзі, пасланыя на пошукі іх; бо яны, шукаючы па ўсёй дарозе, не знайшлі іх.

і дайшлі аж да даліны Гэдор, аж да ўсходняга боку даліны, шукаючы пашы дзеля сваіх статкаў.

Яны чакаюць смерці, а яна не прыходзіць, і, шукаючы, здабываюць яе больш рупліва, чым скарбы,

Тупеюць вочы мае, [шукаючы] прырачэння Твайго, кажучы: «Калі Ты суцешыш мяне?»

Увесь народ яго стогне, шукаючы хлеба, на ежу выдалі каштоўнасці свае, каб ажывіць душу: «Зірні, Госпадзе, і ўзваж, бо стаўся я нікчэмны!

І будуць яны бегаць ад мора да мора; віраваць будуць з поўначы на ўсход, шукаючы слова Госпадавага, і не знойдуць.

Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, ён блукае па бязводных месцах, шукаючы адпачынку, ды не знаходзіць.

і, не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерузалім, шукаючы Яго.

Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, бадзяецца па бязводных мясцінах, шукаючы спачынку, і, не знаходзячы яго, кажа: “Вярнуся ў дом свой, адкуль выйшаў”.

падпільноўваючы Яго і шукаючы, каб падлавіць у чым-небудзь з Яго вуснаў, каб абвінаваціць Яго.

Дык сказаў вінаградару: “Вось, ужо тры гады, як я прыходжу, шукаючы плода на гэтым дрэве фігавым, і не знаходжу. Выкарчуй яго. Нашто ж тады зямлю займае?”

Калі затым народ убачыў, што там няма Ісуса ані вучняў Яго, дык селі ў лодкі і прыплылі ў Кафарнаўм, шукаючы Ісуса.

Будзьце цвярозымі, чувайце! Бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, кружыць, шукаючы, каго зжэрці.

Гэтак і я ўсім ва ўсім дагаджаю, не шукаючы сваёй карысці, але карысці для многіх, каб яны былі збаўлены.

Калі ж мы, шукаючы апраўдання ў Хрысце, аказаліся самі грэшнымі, ці ж Хрыстос — паслугач граху? Аніколі.

А без веры немагчыма падабацца Богу. Бо трэба верыць, шукаючы Бога, што Ён ёсць і шукаючым Яго дае ўзнагароду.

Бо яна сама ходзіць кругом, шукаючы годных сябе, і радасна з’яўляецца ім на дарогах, ды выходзіць ім насустрач з усёй клапатлівасцю.

і ў сяброўстве з ёю — высакародная асалода, і ў дзеяннях рук яе — вялікія багацці; і разуменне — у слоўнай спрэчцы з ёю, і слава — у супольных з ёю бяседах; хадзіў я вакол, шукаючы, як бы ўзяць яе да сябе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter