Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЮНАКІ — ў перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «юнакі» сустракаецца 36 разоў у 36 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЮНАКІ

Фільтр: ўсе в Новым Запавете в Старым Запавете у Некананічных
І юнакі пайшлі і прывялі Рахаб і бацькоў яе, таксама братоў і ўсе рэчы, і род яе, і пакінулі за лагерам Ізраэля.

Запытайся ў паслугачоў сваіх, і скажуць яны табе. Такім чынам, цяпер няхай юнакі гэтыя маюць ласку ў вачах тваіх; бо ў добры дзень прыходзім; што знойдзе рука твая, дай паслугачам тваім і сыну твайму Давіду”».

І выбраліся юнакі Давіда ў дарогу адваротную, і, прыбыўшы, пайшлі і пераказалі ўсе гэтыя словы Давіду.

І сказаў Абнэр Ёабу: «Хай юнакі ўстануць і хай пагуляюць перад намі?» І Ёаб адказаў: «Хай устануць».

І Ёнадаб, сын Самы, брата Давіда, сказаў, адказваючы: «Хай не думае гаспадар мой, што ўсе юнакі, сыны цара, пазабіваны; толькі Амнон забіты, бо ў Абсалома быў гэты намер з таго дня, як Амнон згвалтаваў сястру яго Тамар.

І ён адказаў: «Добра. Гаспадар мой паслаў мяне сказаць: “Толькі што прыбылі да мяне два юнакі з гары Эфраіма з сыноў прарокаў. Дай ім талент срэбра і два адзенні на змену”».

І юнакі, якія гадаваліся з ім, адказалі і сказалі: «Так скажаш народу, які казаў табе: “Бацька твой абклаў нас ярмом, ты палегчы”, — і так будзеш казаць ім: “Мой мезены палец грубейшы, чым сцёгны майго бацькі;

бачылі мяне юнакі і хаваліся, а старыя, падняўшыся, стаялі.

юнакі і дзяўчаты, старыя з падлеткамі

і падзе Асірыя не ад меча людскога; і меч не чалавечы праглыне яе, і ўцячэ яна ад меча, і юнакі яе стануцца прыгоннымі.

Хлапчукі аслабнуць і знямогуцца, ды юнакі паваляцца ў стоме.

Таму гэта кажа Госпад Магуццяў: «Вось, Я пакараю іх: юнакі іх памруць ад меча, а сыны іх і дочкі іх памруць з голаду.

«Тады будзе радавацца дзяўчына ў карагодзе, і юнакі, і старыя ўсе разам. І замяню Я смутак іх на радасць, і пацешу іх, і ўзвесялю па іх пакутах.

Знішчаны Мааб, і гарады яго ўздымаюцца [попелам у паветра], і адборныя юнакі яго падаюць на зарэз, — кажа Валадар, Госпад Магуццяў — імя Яго. —

“Таму ўпадуць юнакі яго на вуліцах яго, і ўсе ваяры загінуць у той дзень, — кажа Госпад Магуццяў. —

“Дзеля таго пападаюць юнакі яго на плошчах яго; і ў той дзень змоўкнуць усе ваяры яго, — кажа Госпад.

«Справядлівы ёсць Госпад, бо супрацівіўся я слову вуснаў Яго. Слухайце, малю, усенькія народы, ды паглядзіце на боль мой: дзяўчаты мае і юнакі мае пайшлі ў няволю.

Ляжалі на зямлі звонку юнак і старац, мае дзяўчаты і мае юнакі палі ад меча; забіў Ты іх у дзень Свайго гневу, знішчыў іх і не пашкадаваў.

юнакі жорны насілі, хісталіся хлопчыкі пад бярвеннямі.

Юнакі з Геліяполіса і Бубаста будуць падаць ад меча, і гарады гэтыя пойдуць у няволю.

і ўбачыш, як мы выглядаем і як выглядаюць юнакі, якія ядуць стравы царскія, і зробіш з паслугачамі сваімі паводле таго, што ўбачыш».

А пасля гэтага будзе: вылью Я Духа Майго на кожнае цела, і будуць праракаваць сыны вашы і дочкі вашы, і старыя вашы будуць бачыць сны, і юнакі вашы будуць бачыць з’явы.

У той дзень памлеюць ад смагі прыгожыя дзяўчаты і юнакі.

“І будзе: у апошнія дні, — кажа Бог, — вылью ад Духа Майго на кожнае цела; і будуць праракаваць сыны вашы і дочкі вашы, і юнакі вашы будуць бачыць з’явы, і старыя вашы будуць бачыць сны.

І яна зараз жа ўпала ля ног яго і сканала. Юнакі, уваходзячы, знайшлі яе мёртвай і, вынесшы, пахавалі каля мужа.

Таксама і вы, юнакі, будзьце паслухмяныя старэйшым. Усе ўзаемна, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакору, бо Бог пыхлівым супрацівіцца, а пакорлівым ласку дае.

Пішу вам, айцы: вы пазналі Таго, Хто ёсць ад пачатку. Пішу вам, юнакі: вы перамаглі ліхога.

Напісаў вам, дзеці: вы ведаеце Айца. Напісаў вам, айцы: пазналі вы Таго, Хто ад пачатку. Напісаў вам, юнакі: вы дужыя, і слова Божае трывае ў вас, і вы перамаглі ліхога.

і наракалі князі і старэйшыны, дзяўчыны і юнакі страцілі сілу, ды знікла прыгажосць у жанчын;

пасудзіны славы яе забраны ў палон, малыя горада памардаваныя на вуліцах яго, юнакі яго пазабіваны мечам варожым.

Старцы сядзелі на вуліцах, усе размаўлялі аб дабрабыце грамадскім, і юнакі апраналіся ў славу і ваенную зброю.

Таксама паказаліся яму два іншыя юнакі, годныя дзеля мудрасці, надзвычайныя дзеля славы і ў прыгожым адзенні, якія нават сталі з абодвух бакоў ад яго і бесперапынна лупцавалі яго, наносячы яму многа ўдараў.

І калі першасвятар складаў ахвяру, гэтыя самыя юнакі, апранутыя ў тыя самыя адзенні, паказаліся зноў Гэліёдару ды, спыніўшыся, сказалі: «Вялікую падзяку акажы першасвятару, бо дзеля яго дараваў табе Госпад жыццё;

«Ганебна бо ў нашыя гады прыкідвацца, каб многія юнакі думалі, што дзевяностагадовы Элеазар перайшоў у звычай чужынскі,

Ды турбаваліся дзеці іх, і жанчыны, і юнакі млелі ад смагі і падалі на вуліцах горада і пры ўваходзе ў брамы, і не мелі яны ўжо сілы.

І сабраўся ўвесь народ да Осіі і да князёў горада: юнакі, і жанчыны, і дзеці, — і моцным голасам закрычалі, і казалі перад усімі старэйшынамі:

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter