Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

БОЖЫХ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «Божых» сустракаецца 16 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БОЖЫХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А Ён сказаў у адказ: «Напісана: “Не хлебам адным будзе жыць чалавек, а кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых”»


Так, кажу вам, бывае радасць у анёлаў Божых за аднаго грэшніка, які каецца».

І кажа яму: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: убачыце неба раскрытае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць на Сына Чалавечага».

і не толькі за народ, але і за тое, каб рассеяных дзяцей Божых сабраць у адно.

Па гэтым можна пазнаць дзяцей Божых і дзяцей д’ябла: кожны, хто чыніць несправядлівасць, той не ад Бога, як і той, хто не любіць свайго брата.

Па тым пазнаём, што мы любім дзяцей Божых, калі любім Бога і захоўваем Яго запаведзі.

Стварэнне ж з надзеяй чакае адкрыцця сыноў Божых,

што і само стварэнне вызвалена будзе з няволі тлення дзеля свабоды хвалы дзяцей Божых.

Няхай кожны лічыць нас слугамі Хрыста і распарадчыкамі Божых таямніц.

Абразанне — нішто, і неабразанне — нішто, але лічыцца выкананне Божых запаведзяў.

але ва ўсім выяўляем сябе як слугаў Божых: у вялікай цярплівасці, у турботах, у патрэбе, ва ўціску,

Браты, вы сталі пераймальнікамі Касцёлаў Божых у Юдэі ў Езусе Хрысце, бо і вы нацярпеліся ад землякоў вашых, як і яны ад юдэяў,

Таму мы самі ганарымся вамі сярод Касцёлаў Божых з прычыны вытрываласці вашай і веры ва ўсіх ганеннях вашых і ўціску, якія вы зносіце.

Таму Ён павінен быў ва ўсім прыпадобніцца да братоў, каб стаць міласэрным і верным першасвятаром у справах Божых для ўміласціўлення за грахі народу.

Кожны першасвятар, якога выбіраюць з людзей, прызначаны для людзей у справах Божых, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі.

Анёлу Касцёла ў Сардах напішы: Так кажа той, хто мае сем духаў Божых і сем зорак. Ведаю твае справы. Ты носіш імя, быццам жывы, але ты мёртвы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
БОЖЫЯ →