Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ГОДНАЕ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «годнае» сустракаецца 7 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Клышкi.

ГОДНАЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Толькі вядзіце жыццё, годнае Хрыстовага Евангелля, каб я, калі прыбуду і ўбачу вас ці калі буду далёка, пачуў пра вас, што вы трываеце ў адным духу. Аднадушна змагайцеся за веру ў Евангелле

Нарэшце, браты, што ёсць праўдзівае, што годнае, што справядлівае, што беззаганнае, што ласкавае, што хвалебнае, калі гэта нейкая цнота або нешта годнае пахвалы — пра гэта думайце.

Годнае веры слова і вартае поўнага прыняцця, што Езус Хрыстус прыйшоў у свет, каб збавіць грэшнікаў, сярод якіх я першы.

Гэта слова годнае веры: калі хто жадае біскупства, ён жадае добрай справы.

Бо тыя, хто добра служыў дыяканам, здабываюць сабе годнае становішча і вялікую адвагу ў веры ў Езусе Хрысце.

Слова годнае даверу, і я хачу, каб ты ўпэўнена казаў пра гэта, каб тыя, хто паверыў Богу, імкнуліся быць першымі ў добрых учынках. Гэта добра і карысна для людзей.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter