Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ХАДЗІЦЬ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «хадзіць» сустракаецца 18 разоў у 18 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ХАДЗІЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Дзяўчынка адразу ўстала і пачала хадзіць. А было ёй дванаццаць гадоў. І замерлі яны ў вялікім здзіўленні.

А Ён казаў ім, навучаючы: «Асцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, і любяць прывітанні на рынках,

Аднак мне трэба хадзіць сёння, заўтра і ў наступны дзень, бо немагчыма, каб прарок загінуў па-за Ерузалемам”.

«Асцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, любяць прывітанні на рынках, першыя лавы ў сінагогах і першыя месцы на гасцінах.

Пасля гэтага хадзіў Езус па Галілеі. Ён не хацеў хадзіць па Юдэі, бо юдэі намагаліся забіць Яго.

І зноў прамовіў да іх Езус, кажучы: «Я — святло свету. Хто ідзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця».

І выйшаў памерлы з нагамі і рукамі, абвязанымі палатном, а твар ягоны быў абвязаны хусткаю. Кажа ім Езус: «Развяжыце яго і дазвольце яму хадзіць».

Ён ускочыў, стаў на ногі і пачаў хадзіць, увайшоў з імі ў святыню, ходзячы, падскокваючы і славячы Бога.

Вось цяпер рука Пана на табе: будзеш невідушчы і не ўбачыш сонца нейкі час». І адразу ахапіў яго змрок і цемра, і ён пачаў хадзіць наўкола, шукаючы павадыра.

сказаў гучным голасам: «Стань на свае ногі і выпрастайся!» Той ускочыў і пачаў хадзіць.

Які ў мінулых пакаленнях дазволіў усім народам хадзіць сваімі дарогамі.

Калі мы гэта пачулі, угаворвалі Паўла разам з тамтэйшымі братамі не хадзіць у Ерузалем.

Дык вось, праз хрост мы пахаваныя разам з Ім у смерць, каб, як Хрыстус уваскрос дзеля славы Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцці.

Што святыня Бога мае агульнага з ідаламі? Мы — святыня жывога Бога, як сказаў Бог: «Пасялюся ў іх і буду хадзіць, і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам.


Але ты маеш у Сардах некалькі чалавек, якія не заплямілі шатаў сваіх і будуць хадзіць са Мною ў белі, бо яны годныя.

А рэшта людзей, што не была забіта ад гэтых удараў, не адвярнулася ад спраў сваіх рук, каб не пакланяцца дэманам, залатым, срэбным і бронзавым, а таксама каменным і драўляным ідалам, якія не могуць ні бачыць, ні чуць, ні хадзіць.

Вось, прыходжу як злодзей. Шчаслівы той, хто не спіць і пільнуе сваё адзенне, каб не хадзіць голаму і каб не бачылі яго сораму.

У яго святле будуць хадзіць народы, а валадары зямлі прынясуць яму сваю славу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter