Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ШЭСЦЬДЗЯСЯТ — ў перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «шэсцьдзясят» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, праваслаўным, Клышкi.

ШЭСЦЬДЗЯСЯТ

Фільтр: ўсе в Новым Запавете в Старым Запавете
Яшчэ іншыя ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзясят, а іншае ў трыццаць.

Пасеянае ж на добрай зямлі — гэта той, хто чуе слова і разумее, і прыносіць плён, адзін у сто разоў, другі ў шэсцьдзясят, а іншы ў трыццаць».

Іншае ўпала на добрую глебу і прынесла плён, які ўзышоў і вырас. І адно ўрадзіла ў трыццаць, другое ў шэсцьдзясят, а іншае ў сто разоў».

А пасеянае на добрай глебе — гэта тыя, хто слухае слова, прымае яго і прыносіць плён: адзін у трыццаць, другі ў шэсцьдзясят, а іншы ў сто разоў».

Двум сваім сведкам, апранутым у мешкавіну, дам прарочыць тысяча дзвесце шэсцьдзясят дзён».

А жанчына ўцякла ў пустыню, дзе ёй было падрыхтавана месца Богам, каб яе кармілі там тысячу дзвесце шэсцьдзясят дзён.

Тут ёсць мудрасць. Хто мае розум, няхай падлічыць лічбу звера, бо гэта лічба чалавека. А лічба яго шэсцьсот шэсцьдзясят шэсць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter