Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ДВАЦЦАЦЬ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «дваццаць» сустракаецца 9 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДВАЦЦАЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І, паме́раўшы, знайшлі дваццаць сажнёў. Крыху-ж адплыўшы ды йзноў паме́раўшы, знайшлі пятнаццаць сажнёў.

Ня ро́бма і блуду, як некаторыя з іх блудзілі, і ў адзін дзе́нь загінула іх дваццаць тры тысячы (Лічбаў 25:1,9).

І навакол пасаду дваццаць чатыры пасады; і на пасадах угле́дзіў я се́дзячы дваццаць чатырох старыкоў, апра́неных у бе́лыя вопраткі, і на галовах у іх былі залатыя вянкі.

упадаюць дваццаць чатыры старыкі перад Сідзя́чым на пасадзе і кланяюцца Жыву́чаму на ве́чныя вякí і кідаюць свае́ вянкі перад пасадам, кажучы:

І чатыры жывёлы гаварылі: Амін. І дваццаць чатыры старыкі ўпалі і сукланіліся Жывучаму на ве́чныя вякí.

І, як узяло кнігу, чатыры жывёлы й дваццаць чатыры старыкі ўпалі прад абліччам Ягня́ці, маючы кожын гусьлі й чары залатыя, поўныя пахнідлаў, што ёсьць малітвы сьвятых;

І дваццаць чатыры старыкі, што перад Богам сядзе́лі на пасадах сваіх, паваліліся на твар свой і пакланіліся Богу,

І ўпалі дваццаць чатыры старыкі й чатыры жывёлы ды пакланіліся Богу, сідзя́чаму на пасадзе, мовячы: Амін! Алілуя!

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter