Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ФЭСТ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «Фэст» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім, Клышкi.

ФЭСТ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Фэст жа, прыйшоўшы ў сваё гаспадарства, цераз тры дні вырушыў із Кесарыі ў Ерузалім.

Але Фэст адказаў, што Паўлу сьцерагуць у Кесарыі, а сам ён маніцца хутка выехаць.

Але Фэст, хочучы зрабіць ласку Жыдом, адказваючы Паўлу, сказаў: Ці хочаш ісьці ў Ерузалім, ды каб там я судзіў цябе́ за гэта?

Тады Фэст, пагутарыўшы з раднікамі, адказаў: Паклікаешся на ке́сара, да ке́сара й пойдзеш.

Калі-ж пабылі яны тамака шмат дзён, Фэст падаў цару справу Паўлы, кажучы: Ёсьць не́йкі чалаве́к, пакінены Фэліксам у путах,

І кажа Фэст: Цару Агрыппа дый усе́ прысутныя з намі мужы! Вы бачыце таго, аб якога ўся грамада Жыдоўская прыступала да мяне́ і ў Ерузаліме і тут, крычучы, што ня сьле́д яму больш жыць.

Калі ён гэтак апраўдываўся, сказаў Фэст моцным голасам: Ты шале́еш, Паўла! Вялікая навука даводзе цябе́ да шалу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ФЭСТА →