Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ХВАЛІЦЬ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «хваліць» сустракаецца 25 разоў у 24 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ХВАЛІЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Дык буду за гэта хваліць Цябе, Госпадзе, сярод народаў і псальмы пяяці іменьню Твайму.

Узьніміся, Госпадзе, у сіле Тваёй! Мы будзем выслаўляць і хваліць магутнасьць Тваю.

Славіць Цябе буду ў зграмаджэньні вялікім; сярод чысьленага народу хваліць Цябе буду,

І будзе язык мой хваліць справядлівасьць Тваю і славу Тваю кожын дзень.

І прыйду я к ахвярніку Божаму, к Богу радасьці, ўцехі маёй, ды на гусьлях буду хваліць Цябе, Божа, мой Божа!

Бо ласка Твая — ляпей за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць.

Тады Цябе, Божа, хваліць будуць народы; будуць славіць Цябе усе людзі.

Хваліць Цябе, Божа, будуць народы; будуць славіць Цябе ўсе людзі.

Я буду хваліць імя Божае ў песьнях, буду славіць Бога у гімнах.

А мы, Твой народ і авечкі пасты Тваёй, будзем вечна хваліць Цябе й з роду ў род славу Тваю абвяшчаць.

І буду ўсім сэрцам маім хваліць Цябе, Госпадзе, Бог мой, і імя Тваё буду славіць навекі.

Ці-ж зробіш Ты цуд над нябожчыкамі? Ці-ж ускрэснуць умёршыя ды хваліць Цябе будуць? (Зэля)

Хай запісана гэтае будзе пакаленьнем патомным, і народ, што народзіцца, няхай Госпада хваліць,

але мы хваліць будзем Госпада, ад сяньня й навекі. Альлілуя!

Буду хваліць Цябе шчырым сэрцам, справядлівыя законы Тваі пазнаваючы.

Хай душа мая жыве, каб хваліць Цябе, і суды Тваі хай памогуць мне.

куды йдуць пакаленьні, пакаленьні Гасподавы, па закону Ізраіля хваліць імя Гасподняе,

Ніцма сукланюся прад сьвятым домам Тваім і буду хваліць імя Тваё дзеля ласкі й праўды Тваёй, бо слова Тваё Ты ўзвысіў панад кожнае імя Тваё.

Будуць хваліць Цябе, Госпадзе, усе зямныя цары, як пачуюць словы вуснаў Тваіх.

Хай род роду хваліць творы Твае і магутнасьць Тваю абвяшчае.

Хваліць буду Госпада, пакуль жыву; пяяць буду Богу майму, пакуль істную.

Усякае дыханьне няхай хваліць Госпада! Альлілуя!

Бо ня той варты, хто сам сябе́ хваліць, але каго хваліць Госпад.

Бо ве́дайце, што ніякі блудзень, ці нячысты, ці хцівец, які хваліць ідалаў, ня мае спадчыны ў Царстве Хрыста і Бога.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter