Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ШУКАЮ — ў перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «шукаю» сустракаецца 16 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ШУКАЮ

Фільтр: ўсе в Новым Запавете в Старым Запавете
Госпадзе, Божа мой! У Цябе я шукаю прыпынку! Спасі мяне ад усіх перасьледавацеляў маіх і вызваль мяне!

Кіраўніку хору: псальм. Давідавы. У Госпада шукаю я абароны. Як можаце вы мне казаці: Адляці на горы вашыя, як птушка?

Мой Бог — апора мая, у Яго я шукаю прытулішча; Ён шчыт мой, рог збаўленьня майго і замчышча маё!

Захавай душу май і спасі мяне, каб ня быў я асаромлены, бо ў Цябе я шукаю прыпынку.

У Цябе, Госпадзе, я шукаю падпоры, ня дай мне асароміцца навекі, паводле справядлівасьці Тваёй спасі Ты мяне!

Зьмілуйся нада мною, о Божа, зьмілуйся! Бо ў Цябе я шукаю патолі і ў цяню Тваіх крыльляў шукаць буду прыпынку, пакуль ня мінецца загуба.

Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю ад самае раніцы!

Пры Табе, о Госпадзе, шукаю прыпынку. Ня дай мне навек асароміцца!

У дзень тугі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнулася і ня спускаецца; душа не дала пацешыць сябе.

Усім сваім сэрцам шукаю я Цябе: ня дай мне адхіліцца ад запаведзяў Тваіх!

Але к Табе, Госпадзе, мой Валадару, вочы мае скіраваны: у Цябе я шукаю патолі, не адапхні Ты маёй душы.

Я нічога не магу рабіць Сам ад Сябе́; як чую, так і суджу, і суд Мой праўдзівы, бо ня шукаю Маёй волі, але волі паслаўшага Мяне́ Айца.

Дый Я-ж ня шукаю сла́вы для Мяне́; ёсьць Той, што шукае і судзіць.

Вось, трэці раз я гатоў ісьці да вас і ня буду цяжкім для вас, бо шукаю ня вашага, а вас. Бо ня дзеці мусяць зьбіраць багацьце для бацькоў, але бьцькі для дзяце́й.

Бо ці-ж я людзе́й шукаю, ці Бога? ці людзям дагаджаць стараюся? Бо калі-б я яшчэ людзям дагаджаў, дык ня быў бы слугою Хрыстовым.

Ня тое, каб я шукаў падарунку, але шукаю плоду, які памнажаецца на вашу карысьць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter