Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

ЕГІПТА — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «Егіпта» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім.

ЕГІПТА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і быў там да Ірадавай смерці: каб спраўдзілася сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: «З Егіпта Я паклікаў Майго Сына».

і Фрыгіі, і Памфіліі, Егіпта і земляў Лівіі, сумежных з Кірэнаю, і прышлыя з Рыма,

і выбавіў яго ад усіх бедаў і даў яму ласку і мудрасць перад фараонам, царом Егіпта, і той паставіў яго начальнікам над Егіптам і [над] усім сваім домам.

якога не захацелі слухацца нашы бацькі, а адштурхнулі яго і павярнуліся ў сваіх сэрцах да Егіпта,

Бо хто, пачуўшы, узбунтаваўся? Ці не ўсе2, хто выйшаў з Егіпта дзякуючы Маісею?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter