Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ДЭМАН — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «дэман» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДЭМАН

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І калі дэман быў вы́гнаны, нямы пачаў гаварыць. І люд, дзіву даючы́ся, казаў: ніколі такога не здара́лася ў Ізра́ілі.

Бо прыйшоў Іаан, не есць, не п’е; і кажуць: «у ім дэман».

І забаранíў яму Іісус; і вы́йшаў з яго дэман; і ацалíўся хлопец у тую ж хвіліну.

І сказаў ёй: за гэтыя словы ідзі, выйшаў дэман з дачкí тваёй.

І, прыйшоўшы ў дом свой, яна знайшла, што дэман выйшаў і дачка́ ляжы́ць на пасцелі.

Але Іісус забаранíў яму, ка́жучы: змоўкні і выйдзі з яго. І дэман, кінуўшы яго на сярэ́дзіну, выйшаў з яго, зусім не пашкодзіўшы яму.

Бо прыйшоў Іаан Хрысцíцель: ні хлеба не есць, ні віна не п’е; і вы ка́жаце: у ім дэман.

Таму што загадаў Іісус духу нячыстаму вы́йсці з чалавека; бо доўгі час той хапа́ў яго, і звя́звалі яго ланцуга́мі і ако́вамі, і сцераглí; але ён разрыва́ў пу́ты, і дэман гнаў яго ў пусты́ні.

І калі той яшчэ падыходзіў, кінуў яго дэман і ску́рчыў. Але Іісус забараніў духу нячыстаму, і ацалíў хло́пца, і аддаў яго ба́цьку яго.

І выганя́ў Ён дэмана, які быў нямы́; і ста́лася: калі дэман выйшаў, нямы́ загаварыў, і здзівíліся людзі.

Народ адказаў: дэман у Табе; хто хоча забіць Цябе?

Адказа́лі на гэта Іудзеі і сказалі Яму: хіба́ не пра́вільна мы кажам, што Ты Самаранíн і дэман у Табе?

Тады сказалі Яму Іудзеі: цяпер даве́даліся мы, што ў Табе дэман: Аўраа́м памёр і прарокі, а Ты кажаш: «хто захава́е слова Маё, той не спазна́е смерці даве́ку»;

Іншыя гаварылі: гэта словы не апанта́нага, хіба́ можа дэман адкрыва́ць вочы сляпы́м?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter