Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

Е́ШЦЕ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «е́шце» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi.

Е́ШЦЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І, калі яны елі, Ісус узяўшы хлеб і багаславіўшы, паламаў і даваў вучням ды сказаў: прымеце, ешце; гэта ёсьць Цела Маё.

І калі яны елі, Ісус узяў хлеб, багаславіў, паламаў і даў ім, і сказаў: вазьмеце, ешце; гэта ёсьць Цела Маё.

І ў тым доме заставайцеся, ешце і піце, што ў іх (ёсьць); бо працаўнік варты платы сваёй. Ня пераходзьце з дому ў дом.

І калі ў якое места прыйдзеце, і прыймуць вас, ешце, што вам пададуць.

Усё, што на рынку прадаецца, ешце, нічога ня высьвятляючы дзеля (заспакаеньня) сумленьня,

Калі ж хто зь няверучых кліча вас, і вы хочаце пайсьці, то ўсё, што вам прапануюць, ешце, нічога ня высьвятляючы дзеля (заспакаеньня) сумленьня.

Калі ж хто вам скажа: «гэта ахвяраванае балваном», — ня ешце дзеля таго, хто вам падказаў і дзеля сумленьня. Таму што Госпадава зямля і ўсё, што напаўняе яе.

і, падзякаваўшы (Богу), паламаў і сказаў: прымеце, е́шце, гэта ёсьць Цела Маё, за вас лама́нае; гэтае рабеце на ўспамін пра Мяне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ЕШ
ЁЭЛЯ →