Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

БУДАЎНІКІ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «будаўнікі» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

БУДАЎНІКІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі будаўнікі паклалі аснову храму Гасподняму, тады паставілі сьвятароў у вопратцы іхняй з трубамі і лявітаў, сыноў Асафавых, з кімваламі, каб славіць Госпада па статуце Давіда, цара Ізраілевага.

Будаўнікі сьцяны і насільшчыкі цяжару, якія накладвалі на іх, адною рукою рабілі працу, а другою трымалі дзіду.

Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла.

Песьня ўзыходжаньня. Саламонава. Калі Гасподзь ня збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго; калі Гасподзь не ахавае горада, марна чувае варта.

Межы твае — у сэрцы мораў: будаўнікі твае ўдасканалілі прыгажосьць тваю:

Ісус кажа ім: няўжо вы ніколі ня чыталі ў Пісаньні: «камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім: гэта — ад Госпада, і ёсьць дзіўна ў вачах нашых»?

Няўжо вы ня чыталі гэтага ў Пісаньні: «камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім:

Але Ён, зірнуўшы на іх, сказаў: што азначае гэта, напісанае: «камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім»?

Дык вось Ён вам, вернікам, — каштоўнасьць, а тым, хто ня веруе, «камень, які адкінулі будаўнікі, але які зрабіўся галавою вугла», «камень спатыканьня і камень спакусы»,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter