Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ЛЯМАНТУ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «ляманту» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сабілы і Малахава.

ЛЯМАНТУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І нарабіла ўсё супольства ляманту, і плакаў народ усю тую ноч;

І вярнуліся вы і плакалі прад Госпадам; але Гасподзь не пачуў ляманту вашага і не паслухаў вас.

І пачуў Ілій гукі ляманту і сказаў: чаго такі шум? І адразу падышоў чалавек той і абвясьціў Ілію.

каб яны цьвёрда спраўлялі гэтыя дні Пурым у свой час, як пастанавіў пра іх Мардахэй Юдэй і царыца Эстэр, і як яны самыя назначылі іх сабе і дзецям сваім у дні посту і ляманту.

Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць — і ня будзе пачуты.

І буду радавацца за Ерусалім і весяліцца за народ Мой, і не пачуецца ў ім болей голасу плачу і голасу ляманту.

Разьбіты Мааў; ляманту нарабілі дзеці ягоныя.

Ад ляманту Эсэвона да Элеалы і да Яацы яны падымуць голас свой ад Сігора да Аранаіма, да трэцяй Эглы, бо і воды Німрыма высахнуць.

Праляціць гул ляманту ад Вавілона і вялікае разбурэньне — ад зямлі Халдэйскай,

Ад ляманту стырнікаў тваіх задрыжаць ваколіцы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter