Якаў прачнуўся са сну свайго і сказаў: сапраўды Гасподзь прысутны на месцы гэтым; а я ня ведаў.
і зьелі каровы благія з выгляду і худыя целам сем кароў добрых з выгляду і ўкормленых. І прачнуўся фараон,
і пажэрлі пустыя каласы сем каласоў налітых і поўных. І прачнуўся фараон і зразумеў, што гэта сон.
і ўвайшлі ўкормленыя ў нутробу іхнюю, але ня прыкметна было, што яны ўвайшлі ў нутробу іхнюю: яны былі такія самыя благія з выгляду, як і да таго. І я прачнуўся.
І прымацавала іх да варацідла і сказала яму: Філістымляне ідуць на цябе, Самсоне! Ён прачнуўся са сну свайго і вырваў ткацкае варацідла разам з тканінай.
Яна сказала: Філістымляне ідуць на цябе, Самсоне! Ён прачнуўся са сну свайго, і сказаў: пайду, як і раней, і вызвалюся. А ня ведаў, што Гасподзь адступіў ад яго.
І ўзяў Давід дзіду і посуд з вадою каля галавы Саўла, і пайшлі яны да сябе; і ніхто ня бачыў, і ніхто ня ведаў, і ніхто не прачнуўся, а ўсе спалі, бо сон ад Госпада напаў на іх.
І прачнуўся Саламон, і вось, гэта быў сон. І пайшоў ён у Ерусалім і стаў перад каўчэгам запавету Гасподняга, і прынёс цэласпаленьні і ўчыніў ахвяры мірныя, і зладзіў вялікую гасьціну ўсім слугам сваім.
Пры гэтым я прачнуўся і паглядзеў, і сон мой быў прыемны мне.