Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ЕЗЬДЗІЦЬ — ў перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «езьдзіць» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Сабілы і Малахава.

ЕЗЬДЗІЦЬ

Фільтр: ўсе в Новым Запавете в Старым Запавете
І сказаў кароль Цыве: «Што гэта ў цябе?» І адказаў Цыва: «Аслы дому каралеўскаму езьдзіць, хлеб а садавіна на ежу дзяцюком, а віно піць аслабелым на пустыні».

Тады будуць уходзіць у брамы гэтага места каралі а князі, што сядзяць на пасадзе Давідавым, езьдзіць цялежкамі а конна, яны а князі іхныя, мужы Юдэі а жыхары Ерузаліму, і места гэтае застанецца на векі.

Лук а дзіду яны будуць дзяржаць; яны неміласьціўныя і не пажалеюць; голас іхны будзе раўсьці, як мора; будуць езьдзіць конна, зладзяцца, як муж на вайну, супроці цябе, дачка Бабілёну.

Ды Яхрэм — вучаная цяліца, што любе малаціць, але Я ўзлажу йго на прыгожую шыю ейную; услышу Яхрэма, каб езьдзіць конна на ім; Юда будзе араць, Якаў скарадзіць.

Асур ня выбаве нас; мы ня будзем езьдзіць конна на конях і наперад ня скажам рабоце рук нашых: "Багове нашы", бо ў Цябе сірата знаходзе спагаду».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter