Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПАБАРЗЬДЗІЎ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «пабарзьдзіў» сустракаецца 18 разоў у 18 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

ПАБАРЗЬДЗІЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І пабарзьдзіў Абрагам да будана, да Сорры, і сказаў: «Барзьдзей тры меркі мукі найлепшае рашчыні, і сьпячы сачнёў».

І да стады пабег Абрагам, і ўзяў цялё кунежнае а добрае, і даў малцу, і пабарзьдзіў прыгатаваць яго.

І сказаў Ісак сыну свайму: «Што гэта? пабарзьдзіў ты знайсьці, сыну мой». Ён сказаў: «Бо паслаў імне СПАДАР, Бог твой, наўпярэймы».

І пабарзьдзіў Язэп, бо ўзгарэліся яго пачуцьці да ягонага брата, і ён шукаў плакаць; і ўвыйшоў ён у пакой, і плакаў там.

І пабарзьдзіў Фараон гукнуць Масея а Аарона і сказаў: «Ізграшыў я перад СПАДАРОМ, Богам вашым, і перад вамі.

І пабарзьдзіў Масей, і сьхінуўся да зямлі, і пакланіўся,

І пачуў Іль гук галашэньня, і сказаў: «Што гэта за гук гому?» І чалавек пабарзьдзіў, і прышоў, і сказаў Ілю.

І сталася, як паўстаў Пілішчанін, і йшоў, і бліжыўся наўпярэймы Давіду, то пабарзьдзіў Давід і пабег да ладу наўпярэймы Пілішчаніну.

І пабарзьдзіў Саўла, і ўпаў усім ростам сваім на зямлю, і дужа спалохаўся слоў Самуйлавых; дый сілы ня стала ў яго, бо ён ня еў хлеба ўвесь тый дзень і ўсю ноч.

І сказаў Давід усім слугам сваім, што былі пры ім у Ерузаліме: «Устаньма і ўцячыма, бо ня будзе нам прытульля ад Аўсалома; барзьдзіце, каб нам адыйсьці, каб ён не пабарзьдзіў, і не засьпеў нас, і ня зьвёў на нас бяду, і ня выгубіў места лязом мяча».

І пабарзьдзіў Шымей Ґеранок Венямінянін із Багурыму, і зышоў зь Юдэямі наўпярэймы каралю Давіду,

І паслаў кароль Рэговоам Адорама, што быў над падачкамі; але ўсі Ізраяляне ўкаменавалі яго, і ён памер; кароль жа Рэговоам пабарзьдзіў сесьці на цялежкі, каб уцячы да Ерузаліму.

І ён пабарзьдзіў, і згарнуў попел із аччу сваіх, і пазнаў яго кароль Ізраельскі, што із прарокаў ён.

Кароль жа Рэговоам пабарзьдзіў усьсесьці на цялежкі, каб уцячы да Ерузаліму.

І ўпадабаў гэтую дзеўку ён, і прыдбала ў яго ласку, і ён пабарзьдзіў выдаць ёй чысьцячыя масьці і дзелі ейныя, і прызначаных сем дзевак даць ёй із дому каралеўскага; і перамясьціў яе а дзеўкі ейныя на лепшае месца жаноцкага дому.

І зьвярнуўся Мордэхай да каралеўскае брамы. Гаман жа пабарзьдзіў да дому свайго ў жалобе й закрыўшы галаву.

Пабарзьдзіў бы знайсьці схоў сабе ад буйнога ветру а віхру.

Пабарзьдзіў і не забавіўся паўніці расказаньні Твае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter