Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПАЦЯМНЕЛА — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «пацямнела» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Дзекуць-Малея.

ПАЦЯМНЕЛА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І яна ўкрыла від усяе зямлі, і зямля пацямнела, і паела ўсю траву земную і ўсі плады дзерва, каторыя засталіся ад граду; і не засталося ніякага зяленіва на дзерве ані на траве палявой у вусёй зямлі Ягіпецкай.

І агледзе яго сьвятар на сёмы дзень другі раз, і вось, болька пацямнела і не пашырылася болька па целе, дык сьвятар мае абясьціць яго за чыстага: гэта кругі, і хай ён памые адзецьці свае, і будзе чысты.

І Масею было сто дваццаць год, як ён памер; не пацямнела вока ягонае, і ня высілілася сьвежасьць ягоная.

І было прымеж тога: пацямнела неба ад хмараў і ад ветру, і пайшоў вялікі дождж. Агаў жа сеў у цялежкі й паехаў да Ізрэелю.

Бо нябёсныя зоры а сузор’і не дадуць свае сьвятліні; сонца пацямнела ўсходам сваім, і месяц ня будзе зьзяць сьвятлінёю сваёй.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter