Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПАСТАНОЎ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «пастаноў» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ПАСТАНОЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ты пастановіш пастаноў, і ён станецца, на дарогах тваіх зазіхціць сьвятло.

Але калі вы не абесьціце імне сьненьня, адзін пастаноў ё на вас, бо вы прыгатавалі манлівыя а зводныя словы, казаць перад імною, пакуль зьменіцца час; затым скажыце імне сьненьне, і я даведаюся, што вы ўзумееце паказаць значаньне яго».

І пастаноў вышаў, каб мудрыцы былі забіты; і шукалі Данеля а сяброў ягоных, каб забіць іх.

Затым я выдаю пастаноў, што кажны люд, народ і мова, каторыя скажуць што-колечы благое на Бога Шадраховага, Мішаховага а Авед-Неґавага, маюць быць пацяты на кавалкі, і дамы іхныя будуць абернены ў шуметнік, бо нямаш іншага Бога, каторы мог бы вывальняць гэтак».

Пастаноў вартаўнікоў казаньне гэтае, і подле слова сьвятых вымаганьне гэтае станецца, каб жывучыя даведаліся, што Навышні радзе каралеўства людзкое і даець яго, каму хоча, і найніжшага меж людзёў садзе на яго’.

Гэта зьясьненьне, каролю, і гэта пастаноў Навышняга, каторы прыйдзе на спадара майго, караля.

Зрадзіліся ўсі маршалкі каралеўства, намесьнікі а князі, скарбныя а вайводцы ўставіць каралеўскую ўставу і зрабіць моцны пастаноў, каб калі хто да трыццацёх дзён будзе маліцца малітваю да якога Бога альбо да людзіны, а не да цябе, каролю, каб быў кінены ў лявіную яму.

Ад мяне выданы пастаноў, каб у кажнай дзяржаве каралеўства майго людзі дрыжэлі а баяліся Бога Данелявага, бо Ён Бог жывы, вечнаіснуючы, і каралеўства Ягонае ня будзе зьнішчана, і ўлада Ягоная аж да канца.

І сталася тых дзён, што вышаў пастаноў ад цэсара Аўгуста зрабіць сьпісаньне ўсяго сьвету.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter