Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПРАКЛЯТЫ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «пракляты» сустракаецца 39 разоў у 36 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРАКЛЯТЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў СПАДАР Бог гаду: «За тое, што ты ўчыніў гэта, пракляты ты над усю жывёлу і над усі зьвяры палявыя; на бруху сваім ты будзеш хадзіць, і пыл жэрці будзеш усі дні жыцьця свайго.

Дык цяпер пракляты ты ад зямлі, каторая адчыніла рот свой прыняць кроў брата твайго з рукі твае.

І сказаў: «Пракляты Канаан, слуга слугаў будзе ён у братоў сваіх».

Пракляты гнеў іхны, бо моцны, і злосьць іхная, бо закалянелая; падзялю іх у Якаву і расьцярушу ў Ізраелю.

Дык цяпер прыйдзі ж, пракліні імне люд гэты, бо ён дужшы за мяне: можа я тады буду магчы паразіць яго й выгнаць яго ізь зямлі. Я ведаю, што каго ты дабраславіш, тый дабраславёны, і што каго ты праклінеш, тый пракляты».

Нахінуўся, ляжыць як леў і як лявіца, хто падыйме яго? Дабраславячы цябе дабраславены, і праклінаючы цябе пракляты

То цела ягонае ня мае начаваць на дзерве, але пахавай, пахавай таго ж дня яго; бо пракляты перад Богам засілены, і ня плюгаў зямлі свае, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак.

"Пракляты чалавек, што зробе выразаны й літы абраз, брыду перад СПАДАРОМ, работу рук майстры, і пастанове яго патай". І адкажа ўвесь люд і скажа: "Амін".

"Пракляты, хто ўлегцы мае айца свайго а маці сваю". І скажа ўвесь люд: "Амін".

"Пракляты, хто ўзрушае межы прыяцеля свайго". І скажа ўвесьлюд: "Амін".

"Пракляты, хто нявіснога зьбівае з дарогі". І скажа ўвесь люд: "Амін".

"Пракляты, хто адхінае суд чужаземца, сіраты а ўдавы". І скажа ўвесь люд: "Амін".

"Пракляты, хто ляжа із жонкаю айца свайго, бо ён адкрыў крысо айца свайго". І скажа ўвесь люд: "Амін".

"Пракляты, хто ляжа зь якім-колечы статкам". І скажа ўвесь люд: "Амін".

"Пракляты, хто ляжа ізь сястрою сваёю, з дачкою маці свае". І скажа ўвесь люд: "Амін".

"Пракляты, хто ляжа зь цешчаю сваёю". І скажа ўвесь люд: "Амін".

"Пракляты, хто бярэць лапаны, каб забіць душу, кроў нявінную". І скажа ўвесь люд: "Амін".

"Пракляты, хто ўтайку забівае прыяцеля свайго". І скажа ўвесь люд: "Амін".

"Пракляты, хто ня выпаўне словаў права гэтага, каб іх паўніць". І скажа ўвесь люд: "Амін".

Пракляты ты ў месьце, і пракляты ты на полю.

Пракляты кош твой а дзяжа твая.

Пракляты плод жывата твайго й плод зямлі твае, прыбытак валоў тваіх і ягняты авец тваіх.

Пракляты ты ўходзячы й пракляты выходзячы.

І закляў Ігошуа таго часу, кажучы: «Пракляты чалавек перад СПАДАРОМ, каторы паўстане й збудуе места гэтае Ерыхон; на першаку сваім ён паложа падруб яго, і на наймалодшым сваім пастанове дзьверы яго».

Мы, адылі, ня можам даць ім жанок із дачок нашых; бо прысяглі сынове Ізраелявы, кажучы: "Пракляты, хто дасьць жонку Веняміну"».

Людзі Ізраельскія памлелі таго дня; бо Саўла абавязаў люд прысягаю, кажучы: «Пракляты, хто паспытаецца хлеба да вечара, пакуль я не памшчу варагом сваім». І не паспытаўся ўвесь люд ежы.

І адказаў яму адзін ізь люду, і сказаў: «Айцец твой вельма запрысяг люд, кажучы: "Пракляты муж, што будзе есьці хлеб сядні", і стамаваўся люд».

Пракляты дзень, каторага я радзіўся; дзень, каторага нарадзіла мяне маці мая, няхай ня будзе дабраславёны.

Пракляты, хто робе работу СПАДАРОВУ ізрадліва, і пракляты, хто ўдзержуе меч свой ад крыві.

Але пракляты ашуканец, што мае ў чарадзе самца і абяцае абятніцу, абракае, адылі, СПАДАРУ папсаванае; бо Я Кароль вялікі, — кажа СПАДАР войскаў, — і імя Маё страшнае памеж народаў».

Праклёнам вы пракляты, бо Мяне вы — увесь люд гэты — глабаеце.

Але гэты груд, каторы ня знае Права, пракляты ён».

Але калі б нават мы альбо ангіл ізь неба дабравесьціў, апрача тога, што мы дабравесьцім, няхай будзе пракляты.

Як мы казалі ўперад, і цяпер ізноў кажу: калі б хто абяшчаў вам Евангелю, апрача тае, што вы прынялі, няхай будзе пракляты.

А ўсі тыя, што здаюцца на ўчынкі Закону, тыя пад праклёнам. Бо напісана: «Пракляты кажны, хто не застаецца ў вусім, што напісана ў кнізе Закону, каб чыніць іх».

Хрыстос адкупіў нас ад праклёну Закону, стаўшы за нас праклёнам; (бо напісана: «Пракляты кажны, хто вісіць на дзерве»),

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter