Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПРАВЕ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «праве» сустракаецца 28 разоў у 27 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Чарняўскага.

ПРАВЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў СПАДАР Масею: «Вось, Я спушчу Вам, як дождж, хлеб ізь неба; і будзе выходзіць люд, і будзе зьбіраць што дня, колькі надабе на дзень, каб Імне выпрабаваць яго, ці будзе ён хадзіць у праве Маім, ці ня будзе.

І дзяржы заданьні СПАДАРА, Бога свайго, каб хадзіць дарогамі Ягонымі й дзяржаць уставы Ягоныя а расказаньні Ягоныя а суды Ягоныя а сьветчаньні Ягоныя, як напісана ў праве Масеявым, каб табе разумна дзеяць, што маеш дзеяць, і ўсюдых, куды не абернешся;

Таксама Егояда прызначыў урады дому СПАДАРОВАГА пад руку сьвятароў Левітаў, каторых Давід разьдзяліў у доме СПАДАРОВЫМ да абраканьня ўсепаленьняў СПАДАРУ, як напісана ў Праве Масеявым, з радасьцяй а пяцьцём, подле загады Давіда.

Таксама дар каралеўскі з маемасьці ягонае на абраканьне: абракаць нараніцы і ўвечары, і на абраканьні ў сыботы, і на маладзікі, і на ўрочыстыя сьвяты, як напісана ў Праве СПАДАРОВЫМ.

І расказаў люду, што жыў у Ерузаліме, даваць дар сьвятаром а Левітам, каб яны былі рупліўшыя ў праве СПАДАРОВЫМ.

І кажную работу, што ён пачынаў на службе дому СПАДАРОВАГА, і ў Праве і ў расказаньнях, шукаючы Бога свайго, ён рабіў з усёга сэрца свайго, і меў дасьпех.

Гэты Езра вышаў з Бабілёну. Ён быў дазнаны пісар у Праве Масеявым, каторае СПАДАР, Бог Ізраеляў, даў. І кароль абдараваў яго ўсім на ягоную просьбу, подле рукі СПАДАРА, Бога ягонага, на ім.

Яны дзяржаліся братоў сваіх, паноў сваіх, і абавязаліся кляцьбою а прысягаю хадзіць у Праве Божым, даным Масеям, слугою Божым, і заховаваць, і паўніць усі расказаньні СПАДАРА, Спадара нашага, і суды Ягоныя, і ўставы ягоныя;

Але ў праве СПАДАРОВЫМ любата ягоная, і ў праве Ягоным размышляе дзень і ноч!

Не зьдзяржалі змовы Божае і ў Праве Ягоным адмовіліся хадзіць;

Шчасьлівыя беззаганныя ў дарозе, што ходзяць у Праве СПАДАРОВЫМ.

І скажы ім: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Калі вы не паслухаеце Мяне, каб хадзіць у праве Маім, каторае Я ўстанавіў перад вамі,

І яны прышлі, і спала яна ім, але яны ня слухалі голасу Твайго і не хадзілі ў праве Тваім, — усяго таго, што Ты расказаў ім рабіць, яны не рабілі; за тое Ты ўчыніў, каб настала ўсе гэтае ліха ім.

Яны не ўкарыліся дагэтуль, не пабаяліся, не хадзілі ў Праве Маім ані ў вуставах Маіх, што Я ўстанавіў вам а айцом вашым’".

За тое, што вы хадзілі а грашылі супроці СПАДАРА, і ня слухалі голасу СПАДАРОВАГА, і не хадзілі ў Праве Ягоным, ані ў вуставах Ягоных, ані ў сьветчаньнях Ягоных, за тое й стрэла вас ліха, як цяпер».

Тады сказалі гэныя людзі: «Мы ня знойдзем у Данелю гэтым якога-колечы прыклепу з выняткам, што знойдзем штось супроці яго ў праве Бога ягонага».

І ўвесь Ізраель узрушылі права Твае і адвярнуліся, каб ня слухаць голасу Твайго; затым кляцьба вылілася на нас і прысяга, напісаныя ў праве Масея, слугі Божага, бо мы ізграшылі супроці Яго.

Як напісана ў праве Масеявым, стрэла нас усе гэтае ліха; не маліліся мы, адылі, СПАДАРУ, Богу нашаму, каб адвярнуцца нам ад бяспраўя свайго і ўцяміць праўду Тваю.

Напісаў Я ім найважнейшыя рэчы ў праве Сваім, яны мелі гэта за чужое.

Але вы зьвярнулі з дарогі й былі спадманом шмат каму ў праве, папсавалі змову Лева, — кажа СПАДАР войскаў. —

Затым Я таксама зраблю вас пагрэбаванымі а паніжанымі перад усім людам, бо вы не дзяржалі дарогаў Маіх, але ўважалі на асобу ў праве».

Як напісана ў праве Спадаровым, што кажнае дзецянё мужчынскае, дзетніцу рашчыняючае, Сьвятым Спадару будзе звацца;

І даць аброк, подле сказанага ў праве Спадаровым, пару туркоў альбо двое галубянят.

І ў Праве вашым напісана, што сьветчаньне двух чалавекаў праўдзівае.

А ў Праве Масей казаў нам укаменаваць такую. Дык што скажаш Ты?»

Адказаў ім Ісус: «Ці не напісана ў Праве вашым: "Я сказаў: вы багове"?

Але каб споўнілася слова, напісанае ў Праве іхным: "Зьненавідзілі Мяне бяз прычыны".

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter