Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ЮДЭЙСКАЙ — ў перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «Юдэйскай» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ЮДЭЙСКАЙ

Фільтр: ўсе в Новым Запавете в Старым Запавете
І выгуканьнікаў а знахараў а абразы а балваны а ўсі агіды, што зьявіліся ў зямлі Юдэйскай а ў Ерузаліме, вымеў Ёся, каб зацьвердзіць словы Закону, напісаныя ў кнізе, каторую знайшоў Гілка сьвятар у доме СПАДАРОВЫМ.

Над людам жа, засталым у зямлі Юдэйскай, каторы пакінуў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, — над імі пастанавіў за начэльніка Ґедалю, сына Агікама Шафанёнка.

І зрабіў кароль із тога дзерва альґуміну масткі да дому СПАДАРОВАГА а да палацу каралеўскага, і гарпы, і псалтыры пяюном. І ня бачана было падобнага, да гэтага ўперад у зямлі Юдэйскай.

І пастанавіў ён войска ў вусі ўмацаваныя месты Юдэі, і расстанавіў абароннае войска па зямлі Юдэйскай а па местах Яхрэмавых, каторыя ўзяў Аса, айцец ягоны.

І места пабудаваў на гары Юдэйскай, і ў лясох пастанавіў палацы а вежы.

Таксама адгэнуль, як я быў прызнаны за вайводу іхнага ў зямлі Юдэйскай, ад дваццатага году да трыццаць другога году караля Артаксэркса, двананцадь год, я а браты мае ня елі хлеба вайводзкага.

Псальма Давідава, як ён быў на пустыні Юдэйскай.

Таго дня будуць гэтую песьню пяяць у зямлі Юдэйскай: «У нас моцнае места; спасеньне дасьць Ён, як сьцены а вал.

І замест Хоні Егоякіменка загаспадарстваваў Сэдэка Ёсянок, каторага Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, прызначыў за караля ў зямлі Юдэйскай.

А зь люду бедных, што нічога ня мелі, пакінуў Невузар-Адан, начэльнік катаў, у зямлі Юдэйскай і даў ім таго дня вінішчы а полі.

Дык не паслухалі Ёганан Карэажонак а ўсі вайводцы а ўвесь люд голасу СПАДАРОВАГА, каб жыць у зямлі Юдэйскай.

І ўзяў Ёганан Карэажонак а вайводцы ўсю астачу Юдэяў, што зьвярнуліся ад усіх народаў, куды яны былі выпіхнены, каб жыць у зямлі Юдэйскай,

Ціж вы забыліся нягоднасьць айцоў сваіх і нягоднасьць каралёў Юдэйскіх, і нягоднасьць жонак іхных, і нягоднасьць сваю, і нягоднасьць жонак сваіх, каторую яны зьдзеялі ў зямлі Юдэйскай і на вуліцах Ерузаліму?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter