Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ЮДЭЯМ — ў перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «Юдэям» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ЮДЭЯМ

Фільтр: ўсе в Новым Запавете в Старым Запавете
І расказаў Юдэям шукаць СПАДАРА, Бога айцоў сваіх, і паўніць права а расказаньні.

І сказаў ён Юдэям: «Збудуйма гэтыя месты, і збудуйма сьцены навокал, і вежы, брамы а завалы, пакуль зямля наша перад намі; бо мы шукалі СПАДАРА, Бога свайго, мы шукалі, і даў нам супакой навокал». Дык яны будавалі й мелі дасьпех.

І збудаваў аброчнік СПАДАРОЎ, і аброк на ім супакойныя аброкі а падзяку, і расказаў Юдэям служыць СПАДАРУ, Богу Ізраеляваму.

І дзяржаўцы ня ведалі, куды я хадзіў і што я рабіў: я дагэнуль не азнайміў ані Юдэям, ані сьвятаром, ані паном, ані дзяржаўцам, ані іншым, што рабілі работу.

Бо калі ты прамоўчыш, прамоўчыш у гэтым часе, то палёгка а ратунак прыйдзе Юдэям ізь іншага месца, ты ж а дом айца твайго зьгінеце. І хто ведае, ці ня дзеля такога часу, як гэты, ты й дапяла каралеўства?»

Праз тое, што кароль дазваляе Юдэям, каторыя ў якім-колечы месьце, зьберціся й стаць на абарону жыцьця свайго, зьнішчыць, забіць а загубіць усіх дужых у людзе і ў краіне, уцісканьнікаў іх, дзецяняты а жонкі, і маемасьць іхную разглабаць,

І сказала Естэр: «Калі зьлюб каралю, то хай бы таксама дазволена было Юдэям, што ў Сусе, і заўтра рабіць тое ж, што сядні, з расказаньня, і дзесяцёх сыноў Гамановых хай бы павесілі на шыбеніцы».

Самаранка ж кажа Яму: «Як Ты, будучы Юдэям, просіш піць у мяне Самаранкі?» бо Юдэі ня маюць узаем’я із Самаранмі.

Чалавек тый пайшоў і сказаў Юдэям, што гэта быў Ісус, каторы ўздаравіў яго.

Тады Ісус сказаў Юдэям, каторыя ўверылі ў Яго: «Калі застаніцеся ў слове Маім, вы запраўды вучанікі Мае;

Дзеці! яшчэ крыху Я з вамі. Будзеце шукаць Мяне, і, як Я сказаў Юдэям: "Куды Я йду, вы ня можаце пайсьці"; кажу таксама вам цяпер.

Быў жа Каяпа тый, каторы парадзіў Юдэям, што валей аднаму загінуць за люд.

Ісус адказаў: «Гаспадарства Мае ня з гэтага сьвету; калі б гаспадарства Мае было з гэтага сьвету, слугі Мае ваявалі б, каб Я ня быў выданы Юдэям; цяпер жа гаспадарства Мае не адгэтуль».

Была ж прыгатова да Пасхі, каля шостае гадзіны. І кажа ён Юдэям: «Во Кароль ваш!» Але яны закрычэлі: «Вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго!»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ЮДЭЯ