Амоса 1 верш » Амоса 1:11 — параўнанне перакладаў.

Амоса 1 верш 11

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Амоса 1:11 / Ам 1:11

Filter: all
Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Эдома і за чатыры не пашкадую яго, бо ён перасьледаваў брата свайго мечам, прыдушыў пачуцьці роднасьці, лютаваў пастаянна ў гневе сваім і заўсёды захоўваў лютасьць сваю.

Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны Эдому, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён перасьледаваў мячом брата свайго, утаймаваў спагадлівасьць сваю, і няспынна разьдзіраў [яго] ў гневе сваім, і лютасьць ягоная трывала заўсёды.

Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Эдома і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што ён пераследаваў брата свайго мечам, і парушыў пачуццё міласэрнасці, і безупынна трываў у гневе сваім, і гнеў свой захаваў да канца.

Гэтак кажа СПАДАР: «За тры выступы Едому, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён перасьледаваў мячом брата свайго, здушыў у сябе спагадлівасьць, і кажначасна ірваўся ў гневе сваім, і вечна захаваў злосьць;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter