ПРАДМОВА
Мэта слоўніка — дапамагчы тым асобам, якія хаця й маюць элемэнтарна-тэарэтычнае або практычнае знаёмства з жывой беларускай мовай, але яшчэ не зусім дакладна ўяўляюць сабе тое слоўнікавае багацьце, якім валодае сучасная навукова-літаратурная беларуская мова ў параўнаньні з расейскай.
Слоўнік быў выйшоў з друку ў 1925 годзе, накладам 10 000 экземляраў у дзяржаўнам выдавецтве Беларусі. А у 1993 годзе слоўнік перавыдадзены факсымільным спосабам выдавецтвам «Народная асьвета» (сэрыя «Беларуская мова: гісторыя і сучаснасьць»).
Намі выкарыстоўваецца перапрацаваная версія базы дадзеных сайта slounik.org.
З улікам даўнасці папяровага выдання, слоўнік распаўсюджваецца як Public Domain — народны здабытак.
Сьпіс скарачэньняў: крыніцы слоўніка
- НТ1 — Беларуская Навуковая Тэрмінолёгія. Выпуск I. Элемэнтарная матэматыка.
- НТ2 — Тое-ж самае. Выпуск другі. Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва.
- НТ3 — Тое-ж самае. Выпуск трэйці. Географічныя і космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел.
- НТ4 — Тое-ж самае. Выпуск чацьверты. Тэрмінолёгія лёгікі і псыхолёгіі.
- НТ5 — Тое-ж самае. Выпуск пяты. Геолёгія, мінэралёгія, крышталёграфія.
- НТ6 — Тое-ж самае. Выпуск шосты. Ботаніка агульная і спэцыяльная.
- ЗТ — Зоолёгічная тэрмінолёгія Прыродазнаўчае сэкцыі ІБК (рукапіс).
- ЮТ — Юрыдычная тэрмінолёгія, разгледжаная камісіяй ІБК па дакладу М. Гуткоўскага ў 1923-1924 г. г. (рукапіс).
- ВТ — Вайсковая тэрмінолёгія (рукапіс).
- МГ — Максім Гарэцкі. Невялічкі Беларуска — Маскоўскі слоўнічак. Вільня 1921 г.
- БГ — М. Байкоў i М. Гарэцкі. Практычны расійска-беларускі слоўнік. М. 1924 г.
- Нс. — И. Носович. Словарь белорусского наречия.
- Нк. — Прыклады, дадзеныя для слоўніка С. М. Некрашэвічам.
- Сержп. — Кароткі беларуска-расійскі слоўнічак Сержпутоўскага.
- Ц. — Слоўнік Я. Ціхінскага.
- Яр. — Слоўнік Ярушэвіча.
- Я. Кол. Водг. — Якуб Колас. Водгульле. Менск. 1922 г.
- Я. Кол. Н. 3. — Яго-жа Новая Зямля. Поэма. Менск. 1922 г.
- Ян. К. Шл. ж. — Янка Купала. Шляхам жыцьця. Выд. 2-е. Вільня 1923 г.
- Ян. К. Спад. — Яго-жа Спадчына. Менск. 1923 г.
- Ян. К. Безназ. — Яго-жа Безназоўнае. Менск. 1925 г.
- Ян. К. Песьня аб п. І. — Яго-жа Пераклад «Слова о полку Игореве». «Вольны Сьцяг», 1921 г. №№ 5−8.
- Ян. К. Жал. — Яго-жа. Жалейка.
- Ц.Тар. — С. Ц. Цішка Гартны. Сокі Цаліны. Раман у трох частках. I Бацькава воля. Бэрлін. 1922 г.
- Баг. — Д. Б. Ф. Багушэвіч. Дудка Беларуская. Менск. 1922 г.
- 3. Б. На зач. г. — Зьмітрок Бядуля. На зачарованых гонях. Менск. 1923 г.
- Я. Пад. р. н. — Ясакар (3. Бядуля). Пад родным небам. Менск. 1922 г.
- М. Баг. — М. Багдановіч. Вянок.
- Чар. Бос. — М. Чарот. Босыя на вогнішчы. Менск. 1922 г.
- К. М. — К. Маркс і Ф. Энгэльс. Комуністычны маніфэст. Пераклад Я. Лёсіка. Менск. 1924 г.
- Я. Л. Гр. — Язэп Лёсік. Пачатковая граматыка.
- Я. Л. Сынт. — Яго-жа. Сынтакс беларускае мовы. Менск, 1925 г.
- Тр. — Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. Выд. 3-е. Вільня. 1920 г.
Сьпіс скарачэньняў: граматычныя адзначэньні
- м. — іменьнік мужчынскага роду (имя существительное мужеского рода).
- м. у. — імя мужчынскае ўласнае (имя собственное муж. р.).
- ж. — іменьнік жаночага р. (имя существительное женск. р.).
- ж. у. — імя жаночае ўласнае (имя собственное ж. р.).
- н. — іменьнік ніякага р. (имя сущ. среднего р.).
- аг. — іменьнік агульны {имя сущ. общего рода).
- зб. — имя зборнае (имя собирательное).
- прм. — прыметнік (прилагательное).
- прс. — прыслоўе (наречие).
- прм. (пре.) в. cт. — прыметнік (прыслоўе) вышэйшае ступені (сравнительной степени).
- прм. (прс.) н. cт. — прыметнік (прыслоўе) найвышэйшае ступені (превосходной степени).
- прыйм. — прыйменьнік (предлог).
- выкл. — выклічнік (междометие).
- зл. — злучнік (союз).
- дзс. — дзеяслоў (глагол).
- дзс. безас. — дзеяслоў безасабовага сэнсу (глагол в безличном значении)
- звар. — зварот (обращение).
- см. — смотри.
- ср. — сравни.
- Знак « = » ужываецца для адзначэньня блізказначнасьці; прынцыповага значэньня пастаўленьне блізказначніку на першым або на другім месцы ня мае.
Мікола Байкоў (1889−1945) — беларускі літаратуразнавец, мовазнавец, педагог. Дацэнт філалогіі. Скончыў Бежацкае духоўнае вучылішча, Маскоўскую духоўную акадэмію. Савет Акадэміі прысудзіў яму вучоную ступень кандыдата багаслоўя з прылічэннем да першага разраду. Выкладаў філасофскія і педагагічныя дысцыпліны ў Мінскай духоўнай семінарыі, у гімназіі ды прыватных навучальных установах. З 1918 чытаў лекцыі ў Мінскім настаўніцкім інстытуце і на Мінскіх беларускіх настаўніцкіх курсах. З 1921 года выкладчык МБПТ, вучоны сакратар Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у 1922−1928 гадах Слоўнікавай камісіі Інбелкульту, потым Інстытуту мовазнаўства АН БССР.
Сцяпан Некрашэвіч (1883−1937) — беларускі вучоны-мовавед, першы старшыня Інстытута беларускай культуры, заснавальнік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, аўтар каля 20 навуковых прац. Нарадзіўся ў вёсцы Данілаўка Бабруйскага павета Мiнскай губерні (цяпер вёска Данілоўка Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці).