Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

БЭН’ЯМІНЕЦ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «Бэн’ямінец» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бокуна.

БЭН’ЯМІНЕЦ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Адзін Бэн’ямінец уцёк з бою і прыйшоў у Шыло ў падзёртым адзеньні і з абсыпанай пылам галавою.

Адказаў Саўл яму і сказаў: «Ці ж я не Бэн’ямінец, з найменшага калена Ізраіля? І сям’я мая ці не найменшая з усіх сем’яў калена Бэн’яміна? Чаму тады ты гаворыш мне словы гэтыя?»

І Шымэй, сын Гера, Бэн’ямінец з Бахурыму, пасьпяшаўся з людзьмі Юды на сустрэчу з валадаром Давідам.

І быў там нейкі чалавек Бэліяла на імя Шэва, сын Біхры, Бэн’ямінец. Ён затрубіў у рог і сказаў: «Ня маем мы часткі з Давідам, ані спадчыны з сынам Есэя! Ізраіль, [ідзі] ў намёты свае!»

І вось, пры табе Шымэй, сын Гера, Бэн’ямінец з Бахурыму, які праклінаў мяне ліхім праклёнам у дзень, калі я ішоў у Маханаім, але ён сустрэў мяне каля Ярдану, і я прысягнуў яму на ГОСПАДА, кажучы: “Не заб’ю цябе мячом”.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter