Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЦЯЛЯТАЎ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «цялятаў» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Чарняўскага, Дзекуць-Малея.

ЦЯЛЯТАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І цяпер падрыхтуйце новы воз і дзьве дойныя каровы, на якіх не было ярма, і запражыце кароваў у вазы, а цялятаў іхніх адвядзіце дамоў.

І зрабілі людзі такім чынам. І ўзялі дзьве дойныя каровы, і запрэглі іх у воз, а цялятаў іхніх затрымалі ў хляве.

і прымушае іх скакаць, быццам цялятаў, Лібан і Сірыён, як маладых аднарогаў.

Утаймуй зьвера ў чароце, статак быкоў сярод цялятаў народаў, якія падаюць [ніцма перад] кавалкамі срэбра; расьцяруш народы, якія жадаюць вайны!

«Навошта Мне мноства ахвяраў вашых? — кажа ГОСПАД. — Я насычаны цэласпаленьнямі казлоў і тлустасьцю кормных цялятаў; кроў валоў, бараноў і казлоў Мне абрыдла.

Жыхары Самарыі непакояцца пра цялятаў Бэт-Авэну, бо плача над ім народ ягоны і паганскія службіты ягоныя галосяць над славай ягонай, бо яна адыходзіць ад яго.

Вы ляжыце на ложку з косьці слановай, і качаецеся на засланых посьцілках, і ясьцё авечак з чарады і цялятаў з аборы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter