Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЦЫМБАЛАМІ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «цымбаламі» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея.

ЦЫМБАЛАМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў Давід начальнікам лявітаў, каб паставілі братоў сваіх сьпевакоў з музычнымі інструмэнтамі, з псалтырамі, гусьлямі, цымбаламі, каб гралі, падымаючы голас з радасьцю.

І сьпевакоў: Гэмана, Асафа і Этана — з цымбаламі мядзянымі, каб чулі;

І ўвесь Ізраіль узьняў Каўчэг Запавету ГОСПАДА з гуканьнем і з гукам рагоў, і з трубамі, і з цымбаламі, граючы на псалтырах і гусьлях.

Пры іх Гэман і Едутун з трубамі і цымбаламі, каб граць, і з інструмэнтамі для сьпеваў Божых; а сыны Едутуна — пры браме.

Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман.

А лявіты сьпевакі, усе яны, Асаф, Гэман, Едутун, і сыны іхнія, і браты іхнія, апранутыя ў вісон, з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі стаялі на ўсход ад ахвярніка, і з імі сто дваццаць сьвятароў, якія трубілі ў трубы.

І паставіў ён лявітаў у Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі паводле загаду Давіда і Гада, відушчага валадара, і Натана прарока, бо з рукі ГОСПАДА загад гэты [быў паведамлены] праз рукі прарокаў Ягоных.

І заклалі будаўнікі падмурак Сьвятыні ГОСПАДА, і паставілі сьвятароў у шатах іхніх з трубамі, а лявітаў, сыноў Асафа, — з цымбаламі, каб хвалілі ГОСПАДА паводле пастановы Давіда, валадара Ізраіля.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ЦЫЛЯ