Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ДУЖА — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «дужа» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ДУЖА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І яны адказалі Егошуа, і сказалі: «Мы, слугі твае, даведаліся, што ГОСПАД, Бог твой, загадаў слузе Свайму, Майсею, што аддасьць вам усю зямлю гэтую і зьнішчыць усіх жыхароў зямлі гэтай перад абліччам вашым. І мы дужа баяліся за жыцьцё нашае перад абліччам вашым, і вырашылі так зрабіць.

Ці будзе ён дужа прасіць цябе або гаварыць да цябе лагодна?

і заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсьне». І яны дужа засмуціліся.

І яны, прыйшоўшы да Ісуса, дужа прасілі Яго, кажучы: «Ён варты, каб Ты зрабіў для яго гэтае,

Калі ж Ён гаварыў ім гэтае, кніжнікі і фарысэі пачалі дужа злавацца і дапытвацца ў Яго пра многае,

А быў Ірад дужа зазлаваны на Тырыянаў і Сідонцаў. Яны ж аднадушна прыйшлі да яго і, пераканаўшы Бласта, падкаморага валадарскага, прасілі міру, бо іхняя краіна жывілася ад валадарскае.

але, калі быў у Рыме, дужа шукаў мяне і знайшоў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ДУДЫ