І сказаў Філістынец: «Вось, я зьневажаю сёньня дружыны Ізраіля. Дайце мне чалавека, і мы будзем біцца!»
А Філістынец выходзіў раніцаю і ўвечары, і выходзіў гэтак сорак дзён.
Калі ён размаўляў з імі, вось, выйшаў з шыхтоў той чалавек на імя Галіят, Філістынец з Гату, і гаварыў тыя самыя словы. І пачуў [гэта] Давід.
І сказаў Давід людзям, што стаялі каля яго, кажучы: «Што дадуць чалавеку, які заб’е Філістынца гэтага і здыме ганьбу з Ізраіля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны Філістынец, што так насьміхаецца з войска Бога Жывога?»
Нават льва і мядзьведзя перамагаў слуга твой. І гэты неабрэзаны Філістынец [будзе] як адзін з іх, бо ён насьміхаецца з войска Бога Жывога!»
А Філістынец ішоў і набліжаўся да Давіда, і збраяносец нёс шчыт перад ім.
І глянуў Філістынец, і ўбачыў Давіда, і пагардзіў ім, бо быў ён яшчэ хлопец, руды і прыгожы тварам.
І сказаў Філістынец Давіду: «Ці ж я сабака, што ты ідзеш да мяне з кіем?» І пракляў Філістынец Давіда багамі сваімі.
І сказаў Філістынец Давіду: «Хадзі да мяне, і я аддам цела тваё птушкам паднебным і зьвярам палявым».
І калі Філістынец устаў, і пайшоў, і набліжаўся да Давіда, Давід хутка пабег на бой насустрач Філістынцу.
І стаў ён насупраць шыхтоў Ізраіля, і крычаў, і казаў ім: «Чаго вы прыйшлі падрыхтаваныя да бою? Ці ж я не Філістынец, і вы — ці ня слугі Саўла? Выберыце спаміж сябе некага, і няхай ён зыйдзе да мяне!