Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ГАЛЕРЭІ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «галерэі» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Клышкi.

ГАЛЕРЭІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ён пашыраўся ўгару да бакавых пакояў, бо галерэі ішлі вакол Дому. Дзеля гэтага шырыня Дому ўгары была большай, і знізу ўваходзілі ў верхні [пакой] праз сярэдні.

І ён зьмераў даўжыню будынку перад адгароджанай прасторай, якая за ім, галерэі з аднаго і другога боку — сто локцяў. А сьвятыня ўнутраная і прысенкі панадворку,

парогі, вокны закратаваныя і галерэі вакол трох [паверхаў] насупраць парогу былі ашаляваныя дрэвам з усіх бакоў наўкола ад зямлі да вокнаў, а вокны зачыненыя.

Насупраць — дваццаць [локцяў] панадворку ўнутранага, і насупраць — узвышэньне, якое на панадворку вонкавым, і галерэі адна ўздоўж другой на трох [паверхах].

Верхнія пакоі былі вузейшыя за ніжнія і сярэднія [пакоі] будынку, бо галерэі займалі частку [прасторы].

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter